2 траўня 2024, Чацвер, 12:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алана Бадоева дапыталі ў расейскім аэрапорце

1
Алана Бадоева дапыталі ў расейскім аэрапорце

Вядомаму ўкраінскаму рэжысёру і кліпмэйкеру ўчынілі допыт у расейскай міграцыйнай службе, размешчанай у адным з аэрапортаў Масквы.

Алан Бадоеў нядаўна лётаў у сталіцу Расеі на прэзентацыю альбома Макса Барскіх "По Фрейду" , перадае СТБ. У аэрапорце яго чакаў непрыемны сюрпрыз. Міграцыйная служба Расеі ўчыніла рэжысёру сапраўдны допыт, паведамляе ТСН.

"Мяне пыталіся, навошта я прыляцеў у Расею. Ну, я знайшоў, што адказаць. Я прыляцеў, як і заўсёды прылятаю, да сваіх сяброў, да людзей, з якімі я заўсёды маю зносіны і буду мець зносіны, нягледзячы ні на што", - пракаментаваў сітуацыю Алан. Бадоеў таксама выказаў здагадку, што да затрымання мае дачыненне яго адкрытая падтрымка Украіны і асуджэнне дзеянняў прэзідэнта РФ.

Алан Бадоеў вядомы сваёй сумеснай працай з папулярнымі расейскімі і ўкраінскімі выканаўцамі - здымкай відэакліпаў. Таксама супрацоўнічаў з замежнымі артыстамі. Міжнародную вядомасць набыў пасля выхаду свайго першага паўнаметражнага фільма «Аранжавае каханне» (у праграме фестываля - «Оранжлаў»), які атрымаў прэмію на фестывалі «Кінашок 2006» за лепшую рэжысуру.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках