2 траўня 2024, Чацвер, 13:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея пачала дэнансацыю Харкаўскіх дамоваў

12
Расея пачала дэнансацыю Харкаўскіх дамоваў

Расея пачынае працэс дэнансацыі шэрагу двухбаковых расейска-украінскіх дакументаў.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін правёў аператыўную нараду з пастаяннымі членамі Савета бяспекі РФ, на якім абмяркоўвалася пытанне дэнансацыі Харкаўскіх дамоваў.

Пра гэта паведаміў журналістам прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, піша obozrevatel.com.

"На нарадзе было прынятае рашэнне аб пачатку працэсу дэнансацыі шэрагу двухбаковых расейска-украінскіх дакументаў, а менавіта, пагаднення паміж РФ і Украінай аб параметрах падзелу Чарнаморскага флоту, падпісанага ў Кіеве 28 траўня 1997 года; пагаднення паміж РФ і Украінай аб статусе і ўмовах знаходжання Чарнаморскага флота РФ на тэрыторыі Украіны, падпісанага ў Кіеве 28 траўня 1997 года", - заявіў ён.

"Таксама пачаты працэс дэнансацыі пагаднення аб узаемаразліках, звязаных з падзелам Чарнаморскага флоту і знаходжаннем ЧФ РФ на тэрыторыі Украіны, падпісанага ў Кіеве 28 траўня 1997 года; пагадненні паміж Расейскай Федэрацыяй і Украінай па пытаннях знаходжання Чарнаморскага флоту РФ на тэрыторыі Украіны, падпісанага ў Харкаве 21 красавіка 2010 года", - сказаў Пяскоў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках