2 траўня 2024, Чацвер, 3:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генпракуратура завяла яшчэ адну крымінальную справу супраць Януковіча

5
Генпракуратура завяла яшчэ адну крымінальную справу супраць Януковіча

ГПУ ўзбудзіла крымінальную справу супраць былога прэзідэнта Украіны за заклікі да правядзення «рэферэндумаў».

Правапарушэнне адносіцца да ч. 3 арт. 109 Крымінальнага кодэкса Украіны (дзеянні, накіраваныя на гвалтоўную змену або звяржэнне канстытуцыйнага ладу ці на захоп дзяржаўнай улады), гаворыцца ў паведамленні прэс-службы ГПУ.

«Следчым падраздзяленнем Генеральнай пракуратуры Украіны ўнесеныя звесткі ў Адзіны рэестр дасудовых расследаванняў, крымінальнае правапарушэнне, здзейсненае грамадзянінам, экс-прэзідэнтам Украіны Віктарам Януковічам. Як паведамлялі СМІ, сёння 28 сакавіка 2014 года, у чарговым звароце да ўкраінскага народу Януковіч назваў дзеючую ўладу ва Украіне - незаконнай і заклікаў патрабаваць правядзення «рэфэрэндуму» па вызначэнні статусу кожнага рэгіёну ў складзе Украіны. Гэтымі дзеяннямі азначаная асоба замахваецца на ўнутраную бяспеку Украіны ў сферы функцыянавання канстытуцыйнага ладу і ў сферы дзейнасці дзяржаўнай улады», - гаворыцца ў паведамленні.

Раней у дачыненні да былога прэзідэнта Украіны былі распачатыя крымінальныя справы за дачыненне да масавых забойстваў падчас акцый пратэсту.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках