2 траўня 2024, Чацвер, 13:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гамяльчанін перавозіў «спайс» у валёнках

10
Гамяльчанін перавозіў «спайс» у валёнках

На Смаленшчыне затрымалі жыхара Гомельскай вобласці, які вёз паўкіло «спайса» ў валёнках.

Жыхара Гомельскай вобласці затрымалі на смаленскім участку трасы М1. Пасажыр іншамаркі з беларускімі нумарамі вёз у аўто валёнак з паўкіло «спайса», паведамляе прэс-служба Смаленскага УМВД.

26 сакавіка ў 12:30 на 172-м кіламетры трасы Масква - Менск інспектар ДІБДР спыніў для праверкі дакументаў іншамарку з беларускімі рэгістрацыйнымі знакамі, якая ехала ў бок Масквы. Пасажыр, які сядзеў на пярэднім сядзенні, стаў паводзіць сябе дзіўна і прыкметна занерваваўся. Гэта выклікала падазрэнне ў паліцыянтаў, і супрацоўнікі ДІБДР вырашылі даглядзець аўтамабіль, паведамляе odsgomel.org.

У багажніку машыны ляжалі валёнкі, у адным з якіх інспектар ДІБДР выявіў вялікі поліэтыленавы пакет. У пакеце ляжаў важкі папяровы скрутак, у якім знаходзіліся 10 пакуначкаў паменш з рэчывам зялёнага колеру.

«Экспэртыза паказала, што канфіскаванае рэчыва - розныя віды спайса агульнай масай каля 0,5 кілаграма. Пасажыр іншамаркі, непрацуючы 24-гадовы жыхар Гомельскай вобласці, сцвярджаў, што набыў спайс для ўласнага ўжывання. Падазраваны знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання», - паведамляе прэс-служба рэгіянальнага УМВД.

Аддзелам МА МУС Расеі «Гагарынскі» ўзбуджаная крымінальная справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч.2 арт.228 КК РФ - незаконныя набыццё, захоўванне, перавозка без мэты збыту наркатычных сродкаў у буйным памеры. Жыхару Гомельскай вобласці пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 3 да 10 гадоў.

Нагадаем, што ўсяго некалькі дзён таму ў той жа Смаленскай вобласці супрацоўнікі ДІБДР канфіскавалі ў жыхара Гомельшчыны буйную партыю амфетаміну.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках