2 траўня 2024, Чацвер, 16:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абама распавёў аб комплексах Пуціна

4
Абама распавёў аб комплексах Пуціна

Прэзідэнт ЗША заклікаў Расею адвесці свае ўзброеныя сілы ад украінскай мяжы.

У інтэрв'ю тэлеканалу CBS Барак Абама заявіў, што дзеянні могуць быць «спробай запалохаць Украіну, ці ж гэта можа паказваць на тое, што Масква плануе далейшыя крокі», паведамляе BBC.

МЗС Расеі ў пятніцу выступіў з заявай у адказ, у якім выказаў катэгарычную нязгоду з тым, што Расея пагражае Украіне, а таксама рэкамендаваў сваім заходнім партнёрам «атрымаць абязбольваючае» ў выглядзе вайсковых інспекцый.

Абама - аб комплексах Пуціна

Інтэрв'ю з Баракам Абамам было запісана перад тым, як ён у чацвер адправіўся з візітам у Італію.

Амерыканскі прэзідэнт выказаў меркаванне, што яго расейскі калега Уладзімір Пуцін «хоча паказаць шкадаванне, якое глыбока сядзіць у ім, з нагоды таго, што ён лічыць стратай Савецкі Саюз».

Аднак, на думку Абамы, Пуцін не павінен «вяртацца да прыёмаў, якія былі так распаўсюджаны ў часы халоднай вайны».

«Я думаю, што дае аб сабе ведаць у поўнай меры расейскі нацыяналізм і адчуванне таго, што Захад атрымаў верх над Расеяй. Я ўжо шмат разоў паўтараў, што яго разуменне дзеянняў Захаду цалкам няправільнае. І ён цалкам дакладна няправільна разумее амерыканскую замежную палітыку», - заявіў Барак Абама.

Абама падкрэсліў, што ў Злучаных Штатаў няма ніякай зацікаўленасці ні ў тым, каб «узяць Расею ў кальцо», ні ва Украіне - за выключэннем таго, каб дазволіць украінскаму народу самастойна вырашаць, як ён будзе жыць далей.

30 тысяч вайскоўцаў

На днях выведка ЗША папярэдзіла Белы дом аб вялікай верагоднасці ўварвання расейскіх войскаў на мацерыковую тэрыторыю Украіны.

У сакрэтным дакладзе, аб якім журналістам Сі-эн-эн на ўмовах ананімнасці расказалі два прадстаўнікі адміністрацыі ЗША, гаворыцца аб перагрупоўцы расейскіх войскаў на мяжы з Украінай, якія падобныя на вучэнні, што праводзіліся Расеяй перад войнамі ў Чачні і Грузіі.

У сувязі з гэтым дакладам сенатары-рэспубліканцы з камітэта ўзброеных сіл накіравалі прэзідэнту Абаме сакрэтны ліст, у якім выказалі крайнюю занепакоенасць такім развіццём падзей.

Сенацкі камітэт лічыць абгрунтаванымі асцярогі ў тым, што Масква можа акупаваць усходнюю і паўднёвую Украіну, прасунуцца да Прыднястроўя і паспрабаваць захапіць тэрыторыі ў краінах Балтыі, паведамляюць крыніцы Сі-эн-эн.

МЗС Украіны таксама выказала на днях занепакоенасць перадыслакацыяй і разгортваннем войскаў Расеі ў непасрэднай блізкасці ад украінскай мяжы.

«25 сакавіка на станцыю Клімава прыбылі два воінскія эшалоны з 60 вагонаў з асабістым складам і вайсковай тэхнікай. Зафіксавана разгортванне сродкаў сувязі і кіравання, платформаў з модулямі для пражывання асабістага складу, уладкаванне штабоў, медпунктаў, вайсковых лагераў», - цытуе агенцтва УНП спікера МЗС Украіны Яўгена Перабійніса.

Перабійніс таксама паведаміў, што за апошнія два дні на памежным участку было праведзена больш за 40 палётаў расейскіх разведвальных беспілотных лятальных апаратаў.

«Атрымаць абязбольваючае»

Афіцыйны прадстаўнік МЗС Расеі Аляксандр Лукашэвіч у пятніцу выступіў з заявай, якая абвяргае звесткі аб «пагрозлівым» разгортванні расейскіх узброеных сіл на мяжы з Украінай.

«У практыцы ўзаемаадносін дзяржаў - удзельніц АБСЕ (а ўсе краіны НАТА, уключаючы ЗША, уваходзяць у гэтую структуру) ёсць адпрацаваныя і цалкам надзейныя спосабы «атрымаць абязбольванне» ў выглядзе наземных і паветраных інспекцый паводле Венскага дакумента 2011 года, а таксама наглядальных палётаў у адпаведнасці з Дамовай адносна адкрытага неба», - гаворыцца ў заяве МЗС.

Лукашэвіч нагадаў, што ў сакавіку гэтага года еўрапейскую частку тэрыторыі Расеі інспектавалі чатыры міжнародныя дэлегацыі, якія ўключалі прадстаўнікоў Латвіі, Нямеччыны, Швейцарыі, Фінляндыі, Эстоніі, Бельгіі, Францыі і Украіны, якія, з ягоных слоў, не выявілі ніякіх агрэсіўных падрыхтовак і не зафіксавалі ніякай ваеннай дзейнасці, акрамя раней заяўленай.

Яшчэ ў адной афіцыйнай заяве МЗС Расеі, таксама зробленай у пятніцу, расейскія ўлады сцвярджаюць, што пражываюць ва Украіне этнічныя немцы, чэхі, венгры і іншыя нацыянальныя меншасці «сур'ёзныя непакояцца за сваё жыццё, непасрэдна сутыкаючыся з тым бязладдзем, якое працягваюць тварыць дамарослыя ўльтранацыяналісты і нэафашысты».

«Чакаем ад міжнародных праваабарончых органаў і інстытутаў прынцыповых ацэнак у дачыненні да грубых парушэнняў правоў чалавека, уключаючы правы нацменшасцяў, з боку «новых украінскіх уладаў», - гаворыцца ў заяве расейскага знешнепалітычнага ведамства.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках