2 траўня 2024, Чацвер, 7:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Foreign Policy: Расейская армія карыстаецца досведам Усамы бен Ладэна

12
The Foreign Policy: Расейская армія карыстаецца досведам Усамы бен Ладэна

Амерыканскія СМІ аналізуюць дзеянні Расеі ля межаў з Украінай.

Выданне The Foreign Policy тлумачыць не разуменне Вашынгтонам дзеянняў Крамля тым, што ў распараджэнні аналітыкаў ЦРУ вельмі мала інфармацыі радыёэлектроннай выведкі. Да таго ж, у амерыканскіх вайскоўцаў да гэтага часу няма відэа непасрэдна з месцаў дыслакацыі расейскай арміі. Беспілотнікам пакуль не ўдалося сфатаграфаваць такія матэрыялы. Усё, на што аналітыкі могуць пакуль разлічваць - гэта фатаграфіі са спадарожнікаў, піша «Корреспондет».

«Падобна, расейцы ўзялі прыклад з Усамы бен Ладэна і карыстаюцца паслугамі кур'ераў для перадачы інфармацыі. Яны прытрымліваюцца строгай дысцыпліны, каб абараніць камунікацыі», - мяркуе былы афіцэр Выведвальнага камандавання сухапутных войскаў ЗША Джолел Гардынг.

Прэзідэнт ЗША Барак Абама заявіў, што нарошчванне Расеяй войскаў на мяжы Украіны з'яўляецца экстраардынарным і заклікаў Маскву адвесці свае ўзброеныя сілы.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках