2 траўня 2024, Чацвер, 13:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гіпэрмаркеты лукашэнкаўскага алігарха Тапузідзіса падманваюць пакупнікоў

31
Гіпэрмаркеты лукашэнкаўскага алігарха Тапузідзіса падманваюць пакупнікоў

Міністэрства гандлю праверыла крамы гандлёвай сеткі «Карона».

У выніку праверкі складзена больш за 40 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях, у тым ліку на ТАА «Тытунь-Інвест». Пратэрмінаваныя тавары рэалізоўваліся ў кожным трэцім аб'екце з ліку правераных. Пры гэтым правяральнікі выявілі грубыя факты падману пакупнікоў пры рэалізацыі прадукцыі ўласнага вырабу, паведамляе прэс-служба Міністэрства гандлю.

Напрыклад, у ГЦ «Замак» з 14 назваў прадукцыі ўласнага вырабу (шашлык, цестачкі, каўбаса, скумбрыя, грыль ды інш.) даты вырабу, паказаныя на тавары, не адпавядалі фактычнаму тэрміну іх вырабу. Гэта значыць, прадукцыя была вырабленая раней, чым гэта паказвалася прадаўцом на пакаванні.

У адпаведнасці з дзейным заканадаўствам да ТАА «Тытунь-Інвест», а таксама яго службовых асоб могуць быць ужытыя адміністрацыйныя штрафы на суму звыш 300 млн рублёў.

Гандлёвыя цэнтры «Карона» і размешчаныя ў іх кавярні і бістро з'яўляюцца філіямі кампаніі «Тытунь-Інвест», якую кантралюе адзін з «партманетаў» Лукашэнкі - алігарх Павел Тапузідзіс. Цяпер функцыянуюць 7 гандлёвых цэнтраў: тры з іх у Менску, чатыры ў рэгіёнах - у Берасці, Барысаве, Бабруйску і Віцебску. Агульная плошча ўсіх аб'ектаў складае 205 000 кв.м. У найбліжэйшай будучыні плануецца адкрыццё гандлёвых цэнтраў у Гомелі, Гародні, Салігорску.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках