2 траўня 2024, Чацвер, 6:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дональд Туск: Ідэі Януковіча пагражаюць цэласнасці Украіны

6
Дональд Туск: Ідэі Януковіча пагражаюць цэласнасці Украіны

Украінская дзяржава мае патрэбу ў дапамозе, а не ў дзеяннях, якія пагражаюць яе суверэнітэту.

Пра гэта заявіў у Кішынёве кіраўнік польскага ўрада Дональд Туск, паведамляе УНІАН. Ён прымае за дрэнную ідэю, перададзеную праз некаторыя расейскія СМІ ад імя экс-прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча, якая палягае ў тым, каб правесці рэферэндум у кожным з рэгіёнаў Украіны на прыклад Крыму.

«Гэта нядобрая ідэя правядзення рэгіянальных рэферэндумаў. Досвед з Крымам выяўна паказвае, да чаго гэта можа прычыніцца», - сказаў Туск, які назваў складаным для разумення і ўспрымання гэты заклік Януковіча.

«Мы разлічваем на тое, што палітычныя сілы ва Украіне будуць спрыяць дээскалацыі, а ня эскалацыі напружання. Мы ўсе зацікаўленыя ў тым, каб стабілізаваць сітуацыю ва Украіне, выратаваць яе ад банкруцтва і знайсці мірнае развязанне праблем, у тым ліку, ва ўкраінска-расейскіх стасунках», - сказаў ён.

Туск выказаў спадзяванне, што ўсе суседзі украінцаў разумеюць, што Украінская дзяржава мае патрэбу ў дапамозе, а не «актах, якія пагражаюць яе тэрытарыяльнай цэласнасці».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках