2 траўня 2024, Чацвер, 16:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка - украінцам: Самі вінаватыя, што Крым расейскі

40
Лукашэнка - украінцам: Самі вінаватыя, што Крым расейскі

Беларускі правадыр апраўдаў акупацыю Крыму.

Пра гэта Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю ўкраінскаму журналісту Савіку Шустэру ў эфіры тэлепраграмы «Шустэр Live».

«Мы гаворым аб Крыме, прызнанні, непрызнанні. Ды пляваць Расеі на тое, што нехта прызнае ці не прызнае Крым у яе складзе. У іх свая логіка ёсць. І логіка, трэба сказаць, жалезная. Былі прэцэдэнты ў сусветнай практыцы. І ад гэтага нікуды не дзенешся, - сказаў ён. - Вы бачыце, як сябе паводзіць Захад, як у народзе у нас кажуць, шалудзіва вядзе - і туды, і сюды. А Расея выставіла вельмі магутныя контраргументы. І, разумееце, Расея ніколі, як яны заяўляюць, не кранулася б у Крым. Ніколі! Калі б для гэтага не было прычын або хаця б падставы».

«Як мінімум, цяперашнюю ўладу падставілі пад абух, яна дала падставу. Таму не трэба наракаць сёння на люстэрка. Вы самі вінаватыя ў тым, што адбылося ў Крыме. Расейцы сёння маюць права казаць: «Калі б мы не ўмяшаліся ў Крыме, што было б з паўтара мільёнамі расейцаў?» У каго ёсць адказ на гэтае пытанне?» - сказаў Лукашэнка.

«Практычна сваімі дзеяннямі цяперашняе кіраўніцтва Украіны прызнала, што гэта не іх тэрыторыя. Чаму сышлі, чаму вывелі вайскоўцаў адтуль? - адзначыў Лукашэнка. - Чаму не змагаліся, калі гэта ваша зямля? Чаму не абаранялі сваю зямлю? Я ў страшным сне ўяўляю сабе, што гэта магло адбыцца з Беларуссю... Вы ведаеце, калі б нават нашы вайскоўцы паступілі так, як украінскія, сядзелі як мышы пад венікам на сваіх базах (гэта, вядома, цяжка ўявіць ў Беларусі!), я першы, у адзіночку б пайшоў ваяваць».

«Я прэзідэнт, мяне выбраў народ менавіта для гэтага - каб я абараняў сваю зямлю. Няма прэзідэнта - ёсць выконваючы абавязкі і іншыя, яны павінны былі абараняць сваю зямлю. Я не хачу, каб мяне зараз абвінавацілі ў крыважэрнасці і ў тым, што, ведаеце, я вось такі чалавек, які штурхае кагосьці там на вайну. Ну а як інакш, калі ў цябе адбіраюць тваю зямлю?»- падкрэсліў ён.

«І ўсім, хто папракае цяпер Расею, яна можа проста сказаць: родныя мае, дазвольце, паводзіны ўкраінскіх уладаў і вайскоўцаў у Крыме кажуць пра тое, што гэта не іх зямля. І расейцы маюць рацыю», - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках