18 траўня 2024, Субота, 1:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Турысты Пуціна» білі аўтамабілі і нападалі на жыхароў Данецка

37

Натоўп удзельнікаў прарасейскага сепаратысцкага мітынгу напаў на праспекце Міру ў Данецку на аўтамабіль са знакам Еўразвязу.

Сепаратысты атачылі аўтамабіль і з крыкамі разбілі некалькі шыбаў у аўто, паведамляе мясцовае выданне «ОстроВ». Кіроўца, які таксама зазнаў пагрозы нападу, змог пакінуць месца здарэння толькі дзякуючы ўмяшанню міліцыі.

Удзельнікі сепаратысцкага мітынгу ў Данецку пасля яго заканчэння на плошчы Леніна пачалі здзяйсняць пешыя маршы па горадзе. Пасля ўскладання кветак да помніка «Тваім вызваліцелям, Данбас», натоўп вярнуўся на плошчу.

Нагадаем, паводле звестак МУС Украіны, у сепаратысцкіх мітынгах ва ўсходніх рэгіёнах краіны прымае вялікая колькасць добраахвотнікаў з Белгарада, Растова-на-Доне, Варонежа і іншых памежных расейскіх гарадоў, а таксама крымінальныя элементы.

Фото: censor.net.ua
Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках