4 траўня 2024, Субота, 4:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сепаратысты і «турысты Пуціна» рыхтуюць захоп прымежных тэрыторый у Данбасе

19
Сепаратысты і «турысты Пуціна» рыхтуюць захоп прымежных тэрыторый у Данбасе

Новыя правакацыі прызначаныя на 4 красавіка.

У гэты дзень у мясцовых сепаратыстаў запланаванае прасоўванне да мяжы ў бок Наваазоўска. Прыхільнікі адзінай Украіны мяркуюць, што гэта можа стаць падставай для ўварвання расейскіх войскаў, піша gazeta.ua.

Сёння ў сацыяльных сетках распаўсюдзілі анонс на 4 красавіка, у якім актывісты прарасейскіх сіл заклікаюць стварыць намётавы гарадок з палявой кухняй на мяжы з Расеяй.

29 сакавіка ў сетцы з'явіўся дыялог жонкі затрыманага сепаратыста Паўла Губарава з адным з цяперашніх пуцінскіх ідэолагаў - Аляксандрам Дугіным. Яго палітычная дзейнасць накіраваная на стварэнне еўразійскай звышдзяржавы праз інтэграцыю Расеі з былым савецкімі рэспублікамі. "Гэтая мяжа павінна быць наша! - кажа Дугін. - Людзі павінны ведаць, што Расея не адступіла. Межы паміж Данецкай вобласцю і Расеяй блакаваныя незаконнымі фармаваннямі, мае сэнс падцягваць пратэстныя рухі - з Данецка трэба марш на памежныя тэрыторыі, там трэба актывізаваць дзейнасць. Калі ён падпарадкоўваецца ўладзе ў Кіеве - ён не памежнік, а бандыт. Украінскай мытні і памежнікаў няма, стварыце свой прапускны пункт, адбярыце частку памежнай тэрыторыі".

Адначасова стала вядома, што Кацярыне Губаравай, якая каардынуе ў Данецку сепаратысцкія дзеянні замест затрыманага мужа, гарадскі галава Данецка распарадзіўся вылучыць бясплатна зямельны надзел у Данецку.

«Рускія агенты ў Данбасе - гэта былыя СБУшнікі і мянты, - каментуе для Gazeta.ua супрацоўнік, які просіць не называць сябе. - Яны атрымліваюць грошы на правакацыі, а супрацоўнікі органаў ім дапамагаюць. Для стабілізацыі сітуацыі трэба пасадзіць, не прымаючы да ўвагі былыя заслугі, гэтых рускіх агентаў і ўсё імгненна супакоіцца. Арганізаваць мітынг без маўклівай згоды мянтоў нельга. Міліцыя можа спыняць аўтобусы з актывістамі па-за горадам ці ўдалечыні ад месца мітынгу, спыняць і арыштоўваць аўто з агітацыяй, або арыштаваць за дзень да мітынгу актывістаў, або прымусова дастаўляць у суд або да следчага, можна абвясціць аб паведамленні пра выбухоўку і блакаваць плошчу на падыходах, каб падзяліць натоўп і блакаваць, а потым вызначыць кіраўнікоў і арыштаваць. А пра магчымасці СБУ нават казаць не хочацца, пачынаючы ад праслухоўвання тэлефонаў і сачэння, поўнае блакаванне фінансавых патокаў усіх спонсараў і арганізатараў мітынгаў, фізічнае адцягненне і арышт каардынатараў і арганізатараў - як ва Украіне, так і ў Расеі. Думаю, усе фінансавыя патокі ад суседняй дзяржавы на антыўкраінскую дзейнасць падмялі пад сябе супрацоўнікі СБУ, якія павінны з гэтым змагацца. Ідзе на пенсію адказны работнік і садзіцца на такі падрыхтаваны паток грошай. Ён гэтыя грошы атрымлівае па пэўных каналах і дае справаздачу аб выніках. Таму актыўнасць гопнікаў у Данецку і іншых гарадах звязаная толькі з тым, што Пуцін вылучыў больш грошай і патрабуе справаздачы. Напады на простых людзей, якія носяць украінскую сімволіку, ці размаўляюць на ўкраінскай, будуць станавіцца рэгулярнымі і больш жорсткімі, каб пра гэта напісалі ў газетах і паказалі па тэлебачанні. Не спыняцца нават перад забойствамі актывістаў. Пуціну прыйшлося адвесці войскі ад мяжы, таму што ЗША на яго ціснуць, і таму вайна пяройдзе на вуліцы ўкраінскіх гарадоў, дзе гопнікі за грошы будуць біць украінцаў для атрымання карцінкі - якая б засведчыла ў ААН, што ва Украіне беспарадак і анархія».

Нагадаем, у выходныя дні прарасейскі натоўп перакрыў рух на галоўнай вуліцы Данецка, а затым на паўгадзіны заблакаваў чыгуначны рух на станцыі Данецк. На шляху агрэсіўны натоўп разбураў машыны з украінскай сімволікай і нападаў на іх кіроўцаў. Таксама ўчора прарасейскія актывісты здзейснілі напады на ўдзельнікаў велапрабегу, малітоўную палатку ў Данецку і «Дарожны кантроль».

13 сакавіка ад рук прарасейскіх актывістаў у Данецку загінуў 22-гадовы хлопец, яшчэ трое засталіся калекамі.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках