4 траўня 2024, Субота, 3:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праезд у Менску падаражэў да 3700 рублёў

31
Праезд у Менску падаражэў да 3700 рублёў

Праезд у грамадскім транспарце Менска падаражэў з 1 красавіка.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Менгарвыканкама, перадае БелТА.

"З 1 красавіка ў Менску фіксаваны тарыф на гарадскія перавозкі пасажыраў аўтобусамі звычайных і хуткасных маршрутаў у рэгулярных зносінах, трамваямі, тралейбусамі, метро складзе Br3700 за адну паездку. Гранічны максімальны тарыф на гарадскія перавозкі пасажыраў аўтобусамі з дазволенай максімальнай масай больш за 5000 кг экспрэсных маршрутаў у рэгулярных зносінах у горадзе складзе Br5000 за адну паездку", - паведамілі ў прэс-службе мэрыі.

Кошт праязных квіткоў на ўсе віды транспарту ў рэгулярных зносінах у Менску (за выключэннем перавозак пасажыраў аўтобусамі з дазволенай максімальнай масай менш за 5000 кг экспрэсных маршрутаў у рэгулярных зносінах) складзе: месячны праязны на адзін від транспарту (аўтобус, тралейбус, трамвай, метро) - Br166,5 тыс., на 1/2 месяцы - Br88,8 тыс., на дэкаду - Br58,6 тыс., аўтобус-экспрэс - Br204,5 тыс., Br107,9 тыс., Br71,7 тыс. адпаведна, на два віды транспарту (аўтобус-тралейбус, аўтобус-трамвай, трамвай-тралейбус, аўтобус-метро, тралейбус-метро, трамвай-метро) - Br222,2 тыс., Br117,1 тыс., Br78,2 тыс. адпаведна. Кошт праязнога на месяц на тры віды транспарту (аўтобус-тралейбус-трамвай, аўтобус-тралейбус-метро, аўтобус-трамвай-метро, тралейбус-трамвай-метро) будзе Br265 тыс., на 1/2 месяцы - Br139,2 тыс., на дэкаду - Br92,8 тыс., на чатыры віды транспарту (аўтобус-тралейбус-трамвай-метро) - Br299,7 тыс., Br157,8 тыс., Br105,2 тыс. адпаведна.

Кошт праязных квіткоў на метро ў сталіцы з любой даты на перыяд 10 дзён складзе Br58,6 тыс., на 15 дзён - Br88,8 тыс., на 30 дзён - Br166,5 тыс.

Кошт праязных на 5 паездак на ўсіх відах транспарту ў Менску (за выключэннем перавозак пасажыраў аўтобусамі з дазволенай максімальнай масай менш за 5000 кг экспрэсных маршрутаў у рэгулярных зносінах) будзе Br18,1 тыс., на 10 паездак - Br35,2 тыс., на 20 - Br68,8 тыс., на 30 - Br101 тыс., на 40 - Br131,7 тыс., на 50 - Br161 тыс., на 60 паездак - Br188,7 тыс.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках