3 траўня 2024, Пятніца, 20:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Газпрам» павысіў кошт на газ для Украіны да $385,5

20
«Газпрам» павысіў кошт на газ для Украіны да $385,5

Кошт на расейскі газ для Украіны з II квартала павялічыўся з $268,5 да $385,5 за тысячу кубаметраў.

Пра гэта заявіў журналістам старшыня праўлення "Газпрама" Аляксей Мілер, піша "Інтэрфакс".

"У адпаведнасці з дзеючым кантрактам на пастаўку газу яго кошт для Украіны складзе ў другім квартале $385,5. "Снежаньская" зніжка на газ больш прымяняцца не можа. Гэта наканавана і вынікае з невыканання ўкраінскім бокам абавязацельстваў па пагашэнні доўгу за пастаўкі газу ў 2013 годзе, адсутнасцю стоадсоткавай аплаты бягучых паставак і, адпаведна, павелічэннем доўгу за пастаўлены газ. Сума абавязку на сёння складае $1,711 млрд", - заявіў кіраўнік "Газпрама".

"Адначасова з другога квартала павялічваецца стаўка транзіту расейскага газу па тэрыторыі Украіны. Яе рост складзе 10%, як і прадугледжана формулай разліку ў кантракце на транзіт ад 2009 года з улікам кошту на газ", - дадаў ён.

"Газпрам" будзе плаціць павышаны тарыф за транзіт і цалкам выконваць свае кантрактныя абавязацельствы", - запэўніў кіраўнік "Газпрама".

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках