4 траўня 2024, Субота, 0:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр фінансаў ФРГ параўнаў захоп Крыма з нападам Гітлера на Чэхаславакію

3
Міністр фінансаў ФРГ параўнаў захоп Крыма з нападам Гітлера на Чэхаславакію

Вольфганг Шойбле заявіў, што анэксію Расеяй Крыма можна параўнаць з нацысцкай агрэсіяй 1938 года.

Ён нагадаў, што захоп Судэтаў Германіяй выклікаў захапленне нямецкамоўных абласцей Чэхаславакіі. У сваім выступленні Вольфганг Шойбле сказаў, што жаданне прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна абараняць расейцаў і рускамоўных у Крыме падобна на тое, як Адольф Гітлер апраўдваў агрэсію Трэцяга рэйха ў Судэтах, перадае «Радыё Свабода».

Канцлер Ангела Меркель дыстанцыявалася ад выказванняў свайго міністра і заявіла, што лічыць анэксію Крыма ўнікальным выпадкам, які з'яўляецца парушэннем міжнароднага права.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках