3 траўня 2024, Пятніца, 23:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The New York Times: Захаду патрэбная больш амбіцыйная стратэгія

The New York Times: Захаду патрэбная больш амбіцыйная стратэгія

Мала спадзявацца, што Расея ўстрымаецца ад далейшага падзелу Украіны.

Захаду патрэбная больш амбіцыйная стратэгія, піша ў сваім артыкуле для The New York Times вядомы эксперт Стывен Сястанавіч, прафесар Калумбійскага ўніверсітэта, паведамляе Inopressa.ru. Ён раіць: "Каб пазбегнуць новай халоднай вайны, мы павінны зрабіць правільныя высновы са старой".

На думку аўтара, пасля далучэння Крыма Пуцін, хутчэй за ўсё, шукае перадышкі ("яго палітыка па гэты дзень - гэта чарада імправізацый"). Калі Пуцін адмовіцца ад іншых дамаганняў на тэрыторыю Украіны, то, верагодна, пазбегне новых заходніх санкцый.

Але ці можна лічыць, што горшае ззаду? Аўтар упэўнены: "Падарваўшы дзяржаўнасць Украіны, Пуцін зрабіў так, што адцягнуць крызіс цяпер немагчыма". Больш за 20 гадоў украінскія лідары, нават карумпаваныя і некампетэнтныя, вельмі адказна ставіліся да адзінства краіны, пытанне аб сецэсіі было табуіраваным.

Цяпер жа Пуцін паставіў пытанне пра распад Украіны. "Шалёны нацыяналізм, а не ўварванне - вось сапраўднае слабое месца Украіны", - заўважае аўтар. Пуцін неабдумана раздзімае патрыятычныя пачуцці па абодва бакі мяжы, і яны пачынаюць жыць уласным жыццём.

У гэтай сітуацыі ЗША і Еўропа павінны дапамагчы Украіне. Эканамічны поспех - гэта важна. Але, на погляд Сястанавіча, асноўная праблема - дрэннае функцыянаванне ўкраінскіх інстытутаў, ад войска да мясцовых органаў улады і палітычных партый. "Пакуль этнічныя крыўды былі пад кантролем, гэта дрэннае функцыянаванне мала што значыла, а цяпер яно можа выклікаць новы крызіс", - гаворыцца ў артыкуле.

Сястанавіч раіць скарыстацца пазітыўным вопытам халоднай вайны: "У 1940-я гады аўтары заходняй палітыкі"стрымлівання" лічылі, што "дзяржаўнае будаўніцтва" - ключ да поспеху". Яны ўсведамлялі: палітычныя і эканамічныя мадэлі заходнееўрапейскіх краін разбураныя, як сёння ўкраінская.

"Стрымліванне" было абавязана сваім поспехам не тым, што мы наносілі шкоду СССР. Сутнасцю палітыкі ЗША было адраджэнне, стабілізацыя і інтэграцыя краін з нашага боку мяжы", - піша аўтар. У Вашынгтоне асцерагаліся, што Сталін зрыне ўрады ў Рыме і Парыжы. Але паспяховае "дзяржаўнае будаўніцтва" развеяла страхі.

Аўтар рэзюмуе: галоўная задача Захаду - не дапусціць, каб Пуцін паддаўся спакусе разваліць Украіну. Інакш "мы сутыкнемся з куды больш небяспечным крызісам, чым крызіс з-за Крыма", заключае ён.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках