3 траўня 2024, Пятніца, 22:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рада абавязала МУС і СБУ раззброіць незаконныя фармаванні

15
Рада абавязала МУС і СБУ раззброіць незаконныя фармаванні

Вярхоўная Рада Украіны прыняла рашэнне аб неадкладным раззбраенні незаконных узброеных фармаванняў.

Народныя дэпутаты падтрымалі праект пастановы № 4614 "Аб неадкладным раззбраенні незаконных узброеных фармаванняў ва Украіне". За адпаведнае рашэнне прагаласавалі 256 нардэпа, піша РБК.

"У сувязі з надзвычайнай грамадска-палітычнай сітуацыяй, якая склалася ў краіне, абвастрэннем крымінагеннай абстаноўкі і сістэмнымі правакацыямі з боку замежных грамадзян на паўднёвым усходзе Украіны і ў Кіеве, Вярхоўная Рада Украіны пастанаўляе: абавязаць Міністэрства ўнутраных спраў Украіны, Службу бяспекі Украіны неадкладна правесці раззбраенне незаконных узброеных фармаванняў", - гаворыцца ў дакуменце.

"Учора ў цэнтры Кіева адбыўся надзвычайны выпадак, тры чалавекі былі затрыманыя. Прадстаўнікі ўнутраных спраў ноччу вывелі з гатэля Днепр і раззброілі людзей. Незалежна ад таго, хто да якой палітычнай сілы належыць, у якую царкву ходзіць, украінскі народ патрабуе забяспечыць яго бяспеку... Таму ёсць прапанова аб тэрміновым раззбраенні незаконных ваенных фармаванняў. І мы павінны ў тэрміновым парадку прыняць гэты праект. Калі яны не належаць да Нацыянальнай гвардыі і органаў МУС, яны з'яўляюцца дыверсантамі", - заявіў спікер Вярхоўнай Рады Украіны Аляксандр Турчынаў, анансуючы дадзены праект пастановы.

Гэта пастанова ўступае ў сілу з моманту яе прыняцця.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках