4 траўня 2024, Субота, 2:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча адправіць у Літву чатыры знішчальніка

Польшча адправіць у Літву чатыры знішчальніка

НАТА павялічыць колькасць ваенных баз і самалётаў ва Усходняй Еўропе.

Сёння ў Бруселі сустракаюцца міністры замежных спраў НАТА. Паводле неафіцыйнай інфармацыі дыпламатаў, адной з тэм будзе магчымасць стварэння ваенных баз у Польшчы, Літве, Латвіі і Эстоніі.

У 1997 годзе Альянс у рамках нармалізацыі адносінаў з Расеяй ва ўзаемным дакуменце абавязаўся не размяшчаць значныя вайсковыя сілы ў новых краінах-членах. Аднак сёння гэта абмежаванне пад сумневам.

- Расея парушыла абавязацельствы па ўзаемнай дамоўленасці, бо сілком змяніла межы ў Еўропе і пагражае дзяржавам-удзельніцам НАТА. Таму мы павінны вырашыць, ці не змяніць нашы абавязацельствы, у тым ліку тыя, якія датычацца размяшчэння войскаў, - сказаў газеце Rzeczpospolita важны натаўскі дыпламат (пераклад - charter97.org).

Дыпламаты афіцыйна пацвярджаюць, што галоўнай тэмай сустрэчы будзе адказ на крымскі крызіс.

- На дадзены момант ЗША адправілі дадатковыя самалёты ў краіны Балтыі, а НАТА самалёты AWACS у Польшчу і Румынію. Але гэта часовая мера. Трэба размеркаваць дадатковыя сродкі, якія далі б нашым саюзнікам ва Усходняй Еўропе пастаянную ўпэўненасць, - растлумачыў паўнамоцны амбасадар ЗША ў НATА Дуглас Льют.

Сёння польскі ўрад накіруе прэзідэнту зварот аб выкарыстанні ваеннага кантынгенту «Орлік» у рамках місіі НАТА, якая грунтуецца на ахове паветранай прасторы Літвы, Латвіі і Эстоніі. У місіі павінны ўзяць удзел чатыры самалёта МіГ-29, базы тактычнай авіяцыі ў Мальбарку і каля 90 вайскоўцаў. Польскія знішчальнікі з 1 траўня на працягу чатырох месяцаў будуць несці дзяжурства па ахове паветранай прасторы краін Балтыі. Самалёты будуць размяшчацца на базе ў літоўскім Шаўляі.

Прэс-сакратар НАТА Аана Лунгеску пацвердзіла, што іншыя краіны таксама маюць намер выслаць у гэты рэгіён самалёты. Пра гэта заявілі Францыя, Данія і Велікабрытанія. Такім чынам, колькасць баявых машын можа пераваліць за 20.

Фота: Fotorzepa/Marian Zubrzycki

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках