3 траўня 2024, Пятніца, 23:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стыў Возняк уласнаручна даставіў iMac фанатцы Apple (Відэа)

4

Дзяўчына была шакаваная.

Людзі, знаёмыя з першым інжынерам і сузаснавальнікам Apple Стывам Вознякам, адзначаюць, што ён адрозніваецца вельмі рахманым характарам, дабрынёй і неардынарным для людзей яго прафесіі пачуццём гумару. Гэтыя якасці ён у чарговы раз і прадэманстраваў, ашчаслівіўшы адну са сваіх прыхільніц.

Як распавядае "Яблык.com", Эма Фрэйзэр, жыхарка Куперціна і вялікая фанатка Apple, у тым ліку - асабіста Стыва. Яе бацька Пітэр вырашыў набыць дачцэ манаблочны кампутар iMac і папрасіў ажыццявіць дастаўку самага Возняка.

Наўрад ці многія людзі такога ўзроўню пагадзіліся б на падобную авантуру, але толькі не Стыў. Разам са сваёй жонкай Жанэт ён прыбыў па адрасе і прадставіўся супрацоўнікам службы дастаўкі Apple. Зрэшты, яшчэ да таго як Возняк паспеў адкрыць рот, Эма ўжо пазнала ў гасцях аднаго з самых вядомых вынаходнікаў Крамянёвай даліны. Эмоцыі шчаслівай уладальніцы iMac былі захаваныя на камеру, і чарговы пранк ад Стыва стаў здабыткам грамадскасці.

Дарэчы, Возняк даволі іранічна ставіцца да ўласнай вядомасці - не пагарджае запрашэннямі нікому не вядомых кампаній-вытворцаў, розных выстаў і тэхналагічных кангрэсаў. А сустрэча Возняка з фанатамі нават была абыграная ў яго любімым тэлесерыяле "Тэорыя вялікага выбуху", дзе ён сустракаецца з "дэвайсам рэальнай прысутнасці" Шэлдана Купера і даведваецца, што знаходзіцца на 15-м месцы сярод людзей, якія ўнеслі ўклад у развіццё тэхналогій, а Стыў Джобс на 21-м.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках