4 траўня 2024, Субота, 2:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МНС: Больш за 450 шматкватэрных дамоў засталіся ў Менску без вады

8
МНС: Больш за 450 шматкватэрных дамоў засталіся ў Менску без вады

Прарыў магістральнага трубаправода цеплазабеспячэння адбыўся ў Менску мінулай ноччу, без вады засталіся больш за 450 шматкватэрных дамоў.

Пра гэта паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у Менскім гарадскім упраўленні па надзвычайных сітуацыях.

"Без ацяплення і гарачага водазабеспячэння застаюцца 453 шматкватэрных жылых дома, 33 дзіцячых садка, 19 сярэдніх школ, Гарадская дзіцячая інфекцыйная клінічная бальніца па вул. Якубоўскага, 53 у мікрараёнах Каменная горка, Сухарава, Захад", - распавялі ратавальнікі.

Па іх словах, "меркаваная прычына аварыі - карозія металу". "Чаканы час аднаўлення ацяплення і гарачага водазабеспячэння - сёння ў 18.00", - паведамілі ў МНС.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках