3 траўня 2024, Пятніца, 22:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракуратура Масквы забараніла репосціць Навальнага

8

Двум расейскім кантэнт-правайдэрам вынесеныя папярэджанні за перапосты Аляксея Навальнага, які знаходзіцца цяпер пад хатнім арыштам.

Пра гэта паведамляецца ў яго блогу, у якім таксама размешчаная копія папярэджання пракуратуры Масквы.

"Барацьба з блогам Навальнага стала прама сапраўднай "задачай дзяржаўнага значэння. Як можна бачыць з ліста, у пракуратуры Масквы працуюць не проста сервільныя ідыёты-сракалізы, якія не саромеюцца рассылаць лісты, якія на 100% супярэчаць закону (запісы ў сацсетках робіць не Навальны, пра што казалі сто разоў, а на супрацоўнікаў ФБК і Юлю Навальную хатнія арышты пакуль яшчэ не распаўсюджваюцца), але і ідыёты, якія не разумеюць як працуе інтэрнэт і што такое "эфект Стрэйзанд", - піша Аляксей Навальны.

Наглядны орган звярнуў увагу на тое, што ў сацыяльных сетках, блогах і іншых сэрвісах, якія прадстаўляюць магчымасць размяшчэння і распаўсюджвання інфармацыі ад імя апазіцыянера і групы, звязаных з ім асоб, ажыццяўляецца сістэматычная публікацыя тэкстаў, відэа-і аўдыёматэрыялаў.

Пракуратура падкрэслівае, што прадастаўленне паслуг па распаўсюджванню "забароненай" інфармацыі перашкаджае выкананню судовага рашэння, а "невыкананне рашэння суда - гэта крымінальнае злачынства". Акрамя гэтага, парушэнне забароны, устаноўленай судом, можа стаць падставай для змянення самому Навальнаму меры стрымання.

Нагадаем, раней суд забараніў Навальнаму карыстацца інтэрнэтам, але абмежаванняў па распаўсюджванні інфармацыі трэцімі асобамі няма. На час арышту апазіцыянера блог вядзе яго жонка Юля Навальная і супрацоўнікі Фонду барацьбы з карупцыяй.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках