3 траўня 2024, Пятніца, 23:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіеўскі кінатэатр адмовіўся ад расейскага кіно

5
Кіеўскі кінатэатр адмовіўся ад расейскага кіно

Кінатэтр «Магнат» не будзе выдаваць у пракат стужкі «Залётчыкі», «Хуткі» Масква-Расея» і «Авантурысты».

Узамен прапануе глядзець украінскія і галівудскія фільмы.

Такая інфармацыя знаходзіцца на афіцыйнай старонцы кінатэатра ў «Фэйсбуку».

«Замест гэтага чакаем вас на паказах украінскіх фільмаў. Ужо цяпер у пракаце аж на трох сеансах псіхалагічны трылер Уладзіміра Ціхага «Зялёная кофта», а таксама дзіцячы фільм Анатоля Мацешкі «Трубач», - гаворыцца ў паведамленні кінатэатра.

Як адзначылі прадстаўнікі кінатэатра, адмова ад расейскага кіно была прынятая ў рамках ініцыятывы байкоту расейскіх тавараў.

«Логіка простая: гледзячы расейскае кіно, мы непасрэдна напаўняем расейскі бюджэт, з якога фінансуецца армія, якая захапіла частку нашай краіны. Пайсці на такі крок нам дапамаглі пастаянныя гледачы, якія глядзяць амаль усе фільмы ў нашым кінатэатры. У разгар няпростых адносінаў з РФ у Крыме, гледачы прыходзілі да нас у кінатэатр, бачылі ў пракаце рускую стужку «Дуброўскі» і казалі, што спецыяльна на яе не пойдуць таму што не хочуць аддаваць ніводнай грыўны расейцам», - паведамілі ў прэс-службе.

Таксама прадстаўнікі «Магната» дапоўнілі, што паколькі ў іх дзве залы, то яны вымушаныя дэманстраваць не ўсе фільмы, якія прапануюцца, піша «Телекритика».

«Пастаянна даводзіцца выбіраць - кожны тыдзень ва Украіне выходзіць у пракат 5-8 фільмаў, у «Магнаце» кожны тыдзень выходзіць ад аднаго да трох. Улічваючы гэта, мы ўсё роўна будзем прапаноўваць нашаму гледачу шырокі выбар фільмаў розных жанраў, нават без расейскага кіно», - сказалі ў прэс-службе кінатэатра.

«Падтрымлівайце нацыянальнае кіно, прыходзьце ў госці», - рэзюмуюць супрацоўнікі «Магната».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках