3 траўня 2024, Пятніца, 22:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мілінкевіч зноў заклікаў ЕЗ да дыялогу з рэжымам Лукашэнкі

38
Мілінкевіч зноў заклікаў ЕЗ да дыялогу з рэжымам Лукашэнкі

Старшыня руху «За Свабоду» раптам убачыў чарговае «акно магчымасцяў».

Сёння можа адкрыцца новае акно магчымасцяў для паляпшэння адносінаў паміж Еўразвязам і Беларуссю, як было ў 2008 годзе.

Пра гэта заявіў старшыня руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч 1 красавіка ў ходзе абмеркавання сітуацыі ў Беларусі на пасяджэннях Еўрапарламента і Парламенцкай асамблеі Еўранэст.

«Варта працягваць дзейнасць згодна з парадкам дня, які вызначылі на Віленскім саміце «Усходняга партнёрства»: візавае пытанне, ахова мяжы, абмеркаванне мадэрнізацыі і г.д.

Упершыню за многія гады сфармаваўся такі канструктыўны парадак дня. Нельга дапусціць, каб з-за ўкраінскіх падзей яго разбурылі», - лічыць Аляксандр Мілінкевіч.

Выступаючы на пасяджэнні Камітэта па знешняй палітыцы Еўрапарламента, Аляксандр Мілінкевіч адзначыў, што Беларусь заняла добрасуседскую пазіцыю датычна Украіны. У прыватнасці, прызнаная новая ўлада і робіцца спроба прапанаваць пасярэдніцтва паміж Кіевам і Масквой, паведамляе прэс-служба руху «За свабоду».

«Гэта з'яўляецца праявай правядзення незалежнай палітыкі, таму не варта ізаляваць Беларусь разам з Расеяй з-за нашумелага галасавання ў Генеральнай асамблеі ААН па Украіне», - сказаў Мілінкевіч.

Разам з тым, з парадку дня перамоваў не павінна знікнуць праблема палітвязняў, лічыць старшыня руху «За Свабоду».

«ЕЗ неабходна прыкласці ўсе намаганні, каб пераканаць улады Беларусі ў тым, што выгады ад дыялогу і незалежнасць краіны сёння наўпрост залежаць ад вызвалення палітвязняў.

Для гэтага варта выкарыстоўваць магчымыя сродкі публічнай і сакрэтнай дыпламатыі. Вызваленне палітвязняў адкрые каналы эканамічнага супрацоўніцтва, інвестыцый, дапамогі ў мадэрнізацыі, неабходных для захавання эканамічнага і палітычнага суверэнітэту Беларусі», - сказаў на заканчэнне Аляксандр Мілінкевіч.

Нагадаем, старшыня руху «За Свабоду» не ўпершыню заклікае ЕЗ да супрацоўніцтва з беларускім рэжымам. У красавіку 2013 года Аляксандр Мілінкевіч нават заклікаў Еўразвяз адмовіцца ад санкцый супраць Лукашэнкі.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках