3 траўня 2024, Пятніца, 22:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дураў сышоў з пасады гендырэктара «Вконтакте»

6
Дураў сышоў з пасады гендырэктара «Вконтакте»

Павел Дураў паведаміў пра сыход з пасады генеральнага дырэктара кампаніі.

Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў «ВКонтакте».

«У выніку падзей, якія рушылі за змяненнем акцыянернага складу «Вконтакте» у красавіку 2013 года, свабода дзеянняў генеральнага дырэктара ў кіраванні кампаніяй значна скарацілася. Становіцца ўсё складаней адстойваць тыя прынцыпы, якія некалі былі закладзеныя ў аснову нашай сацыяльнай сеткі», - гаворыцца ў заяве.

«Услед за маім братам, які ў сярэдзіне мінулага года пакінуў пасаду тэхнічнага дырэктара, я здымаю з сябе абавязкі генеральнага дырэктара «Вконтакте», - паведаміў Дураў.

«Дзякуй усім карыстальнікам, якія падтрымлівалі і натхнялі мяне гэтыя сем гадоў. Я буду і далей удзельнічаць у жыцці «Вконтакте» на правах заснавальніка, аднак фармальныя пасады ў новых умовах мне не цікавыя», - адзначыў ён.

Як нагадвае РБК, у студзені 2014 года Дураў заявіў пра продаж 12% акцый свайго стварэння, але застаўся генеральным дырэктарам сацсеткі «Вконтакте».

Вясной 2013 года 48% акцый «Вконтакте» выкупіў фонд UCP, прэзідэнтам якога з'яўляецца Ілля Шчарбовіч. Другі па велічыні пакет акцый сацсеткі (39,99%) належыць Mail.Ru Group Алішэра Усманава. Адзіным незалежным акцыянерам да студзеня заставаўся Павел Дураў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках