4 траўня 2024, Субота, 2:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ВПС НАТА пачалі вучэнні ў краінах Балтыі

2
ВПС НАТА пачалі вучэнні ў краінах Балтыі

У аўторак у паветранай прасторы Балтыйскіх краін пачынаюцца трэніровачныя палёты ваенна-паветраных сіл НАТА.

У іх бяруць удзел ваенныя самалёты ЗША, Швецыі і Літвы, паведамляе ru.DELFI.lt.

Падобныя вучэнні ў Балтыйскім рэгіёне праводзяцца ўжо на працягу пяці гадоў, але ў гэтым годзе яны арганізаваныя ў сувязі з асцярогамі краін Усходняй Еўропы з нагоды Расеі, якая анэксавала Крымскі паўвостраў.

Міністр абароны Літвы Юозас Алекас у інтэрв'ю BNS назваў гэтыя вучэнні "яшчэ адным прыкладам таго, што альянс НАТА з'яўляецца салідарным і выконвае свае абавязацельствы".

У двухдзённай трэніроўцы будуць удзельнічаць вайскоўцы ВПС ЗША, якія патрулююць зараз прастору краін Балтыі, са знішчальнікамі F-15C Eagle, знішчальнікі JAS-39 Gripen ВПС Швецыі, транспартны самалёт C-27J Spartan і верталёт "Мі-8" ВПС Літвы. Акрамя таго, плануецца, што ў трэніроўцы будзе задзейнічаны і самалёт далёкага радыёлакацыйнага назірання, камандавання і кіравання AWACS з Германіі, а таксама амерыканскі самалёт-запраўшчыка KC-135R.

Падчас гэтай трэніроўкі з мэтай удасканалення працэдур і адпрацоўкі сумесных дзеянняў з грамадзянскімі аэрапортамі плануюцца нізкія пралёты ў Палангскім і Віленскім аэрапортах.

Падобныя трэніровачныя палёты ўжо пяць гадоў ладзіць Аб'яднаны камандны пункт ВПС НАТА ў Рамштайне і Агульны цэнтр авіяаперацый ва Удэме (Германія).

У сакавіку ЗША даслалі шэсць дадатковых знішчальнікаў для ўмацавання місіі паветранай паліцыі ў Балтыйскіх краінах. Дадатковыя знішчальнікі таксама абяцалі Велікабрытанія, Францыя і Данія. Па інфармацыі СМІ, аб павелічэнні кантынгенту неўзабаве павінна заявіць і Германія.

Па словах Алекаса, у сераду ў Літве таксама пачнуцца і вучэбныя стрэльбы батальёна СПА Літвы з амерыканскага пераноснага зенітна-ракетнага комплексу (ПЗРК) Stinger.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках