4 траўня 2024, Субота, 1:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Музей Багдановіча стаў філіялам Музея гісторыі беларускай літаратуры

2
Музей Багдановіча стаў філіялам Музея гісторыі беларускай літаратуры

Літаратурны музей Максіма Багдановіча ў Менску 1 красавіка афіцыйна перайшоў у разрад філіяла Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

Разам з ім у склад гэтага музея ўключаныя таксама сталічны Літаратурны музей Пятруся Броўкі.

Такая рэарганізацыя не паўплывае на працу музея Максіма Багдановіча, адзначыла ў інтэрв'ю БелаПАН цяпер ужо былы дырэктар музея Таццяна Шэляговіч. «Супрацоўнікі музея працягваюць сваю штодзённую працу, якая заключаецца ў даследаванні творчасці Максіма Багдановіча, папулярызацыі яго творчасці, рэалізацыі літаратурных, музейных, адукацыйных праектаў», - сказала яна.

У філіяле «Літаратурны музей Максіма Багдановіча», па яе словах, засталося працаваць пятнаццаць чалавек з сарака, гэта «роўна столькі, колькі неабходна для забеспячэння паўнавартаснай працы філіяла». Шэляговіч нагадала, што ў складзе самога музея Багдановіча былі два філіяла - «Фальварак «Ракуцеўшчына» і філіял «Беларуская хатка». У выніку рэарганізацыі музей і два яго падраздзялення сталі трыма паўнавартаснымі і раўнапраўнымі філіяламі Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

Тым не менш, лічыць яна, былым філіялам музея Багдановіча зараз патрэбная «чалавечая падтрымка», таму што «магчымасці філіяла «Літаратурны музей Максіма Багдановіча» на 100% пераўзыходзяць магчымасці філіяла «Беларускай хаткі» або «фальварку «Ракуцеўшчына». Хоць у апошнім, па словах Шэляговіч, цяпер няма ні кампутара, ні факса, там пячное ацяпленне на дровах.

Нагадаем, рэарганізацыя літаратурных музеяў Максіма Багдановіча і Петруся Броўкі была зацверджаная загадам Міністэрства культуры ад 4 студзеня 2014 года.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках