4 траўня 2024, Субота, 1:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шустэр і Кісялёў заступіліся за паліттэхнолага Януковіча

17
Шустэр і Кісялёў заступіліся за паліттэхнолага Януковіча

Журналісты Савік Шустэр і Яўген Кісялёў напісалі ліст кіраўніку СБУ Украіны.

Яны не згодныя з прымусовай дэпартацыяй расейскага паліттэхнолага Ігара Шувалава з тэрыторыі краіны. Тэкст адкрытага ліста апублікаваны на сайце «Телекритика».

Вядучыя палітычных ток-шоў «Большая политика» і «Шустер live» заявілі, што яны даўно і добра знаёмыя з Ігарам Шувалавым, які быў паліттэхнолагам у Віктара Януковіча. Па іх словах, пасля пачатку падзей на Майдане ў снежні 2013 года менавіта Шувалаў дапамог адстаяць праграму «Шустер live», неадкладнага адключэння якой з эфіру патрабавала атачэнне прэзідэнта Украіны.

Журналісты пішуць, яны не раз былі сведкамі таго, як Шувалаў «аказваў дапамогу і падтрымку ў праўдзівым асвятленні падзей ва Украіне нашымі калегамі з іншых СМІ», у тым ліку - спрыяў таму, каб праграмы незалежнага Hromadske TV пачалі выходзіць у эфіры Первого национального. Тэлевядучыя занепакоеныя, ці не з'яўляецца выпадак з Шувалавым, якога СБУ хоча прымусова дэпартаваць, пачаткам кампаніі па ачыстцы ўкраінскіх СМІ ад «чужынцаў».

Нагадаем, нядаўна Савік Шустэр узяў паўтарыгадзіннае інтэрв'ю ў беларускага дыктатара Лукашэнкі, якое выйшла ў эфір у пятніцу 28 сакавіка на першым канале ўкраінскага тэлебачання і выклікала крытыку з боку многіх жыхароў краіны.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках