4 траўня 2024, Субота, 2:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АЭС у Астраўцы будуюць аўральнымі тэмпамі

33
АЭС у Астраўцы будуюць аўральнымі тэмпамі

Працы на другім блоку Беларускай АЭС вядуцца з апярэджаннем графіка на 6-8 месяцаў.

Пра гэта сёння паведаміў галоўны інжынер прадстаўніцтва ААТ "НІАЭП" Юрый Нярэцін на канферэнцыі пастаўшчыкоў "Атамэкс-Беларусь", якая адкрылася ў ходзе VI Міжнароднай спецыялізаванай выставы "Атамэкспа-Беларусь 2014", перадае БелТА.

"Па першым блоку мы ідзем у графіку нашых работ, па другім - апярэджваем яго, па розных ацэнках, ад 6 да 8 месяцаў", - сказаў спецыяліст. Што тычыцца другога блока, ён растлумачыў, што гаворка ідзе аб падрыхтоўцы катлавана ў адпаведнасці з праектам, уладкоўванні бетонных збудаванняў пад асноўныя будынкі. У цэлым ён адзначыў, што апярэджанне графіка можа ў далейшым адбіцца на больш раннім уводзе ў строй аб'екта.

Юрый Нярэцін канстатаваў, што ў асноўным падрыхтоўчы перыяд на пляцоўцы БелАЭС скончаны, уладкаваныя аб'екты інфраструктуры. "Цяпер вядзецца даўкамплектаванне абсталявання, пусканаладачныя работы на асобных сістэмах", - дадаў ён. Паводле яго інфармацыі, з лістапада мінулага года і да сённяшняга дня ў падмуркі будынкаў і збудаванняў АЭС выкладзена каля 50 тыс. куб.м бетону. Адначасова вядуцца работы па армаванні падмуркаў другога блока.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках