4 траўня 2024, Субота, 2:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акупанты забаранілі Карчынскаму, Цімашэнка і Ярашу ўезд у Крым

1
Акупанты забаранілі Карчынскаму, Цімашэнка і Ярашу ўезд у Крым

Спіс украінскіх палітыкаў, якіх не пускаюць у Крым, павялічыўся да 330 чалавек.

Абноўлены пералік апублікаваны на сайце незаконнага Вярхоўнага Савета паўвострава.

Раней апублікаваны спіс дапоўнілі лідар Батькивщины Юлія Цімашэнка, лідар «Правага сектара» Дзмітрый Яраш, лідар «Братэрства» Зміцер Карчынскі, а таксама Андрэй Стэмпіцкі, Мікалай Бігус, Андрэй Тарасенка, Юрый Шухевіч, Мікалай Карпюк, Валерый Чарнабук, Андрэй Мазніца.

Нагадаем, 27 сакавіка прызнаны ўкраінскім парламентам нелегітымным Вярхоўны Савет Крыма апублікаваў спіс асоб, чыё знаходжанне на тэрыторыі паўвострава з'яўляецца непажаданым. У спіс трапілі 321 чалавек - члены ўрада Украіны, кіраўнікі праваахоўных структур, дэпутаты.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках