4 траўня 2024, Субота, 0:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расійскія акупанты разагналі забастоўку рабочых у Сімферопалі

35

У Сімферопалі супрацоўнікі прадпрыемства "Крымтралейбус", незадаволеныя шматмесячнай затрымкай зарплаты, перакрылі аўтамабільную трасу.

Пра гэта паведамляюць "Аргументы Недели — Крым".

"Выйшлі на забастоўку, таму што са студзеня месяца не даюць зарплату. Цяпер, кажуць, пераходны перыяд. А сем'і, дзеці, усе - галодныя. Як можна заплаціць за кватэру, харчавацца, існаваць як? Вось гэта крык душы, вось сюды мы выйшлі - гэта мяжа", - распавяла адна з супрацоўніц "Крымтралейбуса".

Дырэктар прадпрыемства Ігар Снігур падчас перакрыцця дарогі вельмі коратка пракаментаваў журналістам сітуацыю, якая склалася. "Запазычанасць вялікая", - патлумачыў ён.

На месца забастоўкі тралейбуснікаў праз некаторы час прыехала група мужчын у камуфляжы. "Прыйшлі зялёныя чалавечкі", - пачалі казаць у натоўпе мітынгоўцаў.

"Вы зараз у складзе Расеі, правільна? Меры будзем прымаць маментальна. Я тэлефаную свайму кіраўніку. Зараз мы ўсё вырашым", - заявіў адзін з мужчын.

"Давайце спакойна сябе паводзім, усё будзе добра. Спадары, давайце вызвалім дарогу, каб іншыя людзі маглі ехаць", - звярнуўся да ўдзельнікаў забастоўкі яшчэ адзін з групы "зялёных чалавечкаў".

У рэшце рэшт, мітынгоўцы вызвалілі дарогу, і рух аўтамабіляў быў адноўлены. Пры гэтым пра тое, калі ўсё ж такі будзе выплачаная зарплата, незадаволеным супрацоўнікам "Крымтралейбуса" не паведамілі.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках