3 траўня 2024, Пятніца, 23:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крэмль падтрымаў вяртанне зімовага часу

37
Крэмль падтрымаў вяртанне зімовага часу

Законапраект аб вяртанні зімовага часу атрымаў станоўчы водгук у адміністрацыі Пуціна.

Пра гэта заявіў кіраўнік думскага камітэта па ахове здароўя Сяргей Калашнікаў, які з'яўляецца аўтарам дадзенай ініцыятывы. Як чакаецца, ужо 2 красавіка Дзярждума прыступіць да разгляду законапраекта. Сяргей Калашнікаў упэўнены, што законапраект будзе прыняты, піша ІТАР-ТАСС.

«Паколькі зараз парадак дня вельмі шчыльны, думаю, мы будзем прапаноўваць яго Савету Думы на 15 чысло», - кажа ён.

У пачатку года сенатар Сяргей Шаціраў у інтэрв'ю журналістам заявіў, што Саўфед падтрымлівае законапраект аб вяртанні зімовага часу, праўда, заклікаў улічваць дадзеныя сацапытанняў па гэтым пытанні.

Нагадаем, у 2011 годзе Беларусь адмовілася ад пераходу на зімовы час разам з Расеяй. Дзяржстандарт аргументаваў гэта рашэнне «ўзгодненым з дзяржавамі-удзельнікамі Мытнага саюза падлічваннем часу». А вось Еўропа (уключаючы Украіну) у 2011 годзе перавяла гадзіннікі на гадзіну назад, як і заўсёды. Паўгода пасля гэтага ў нашай краіне не супадаў час з усімі суседзямі, а розніца паміж Гродна і Беластокам дасягнула дзвюх гадзін.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках