3 траўня 2024, Пятніца, 19:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейца з патронамі, які ехаў з Беларусі, не пусцілі ва Украіну

14
Расейца з патронамі, які ехаў з Беларусі, не пусцілі ва Украіну

Чарнігаўскія памежнікі знайшлі ў пасажыра 39 патронаў.

У ноч на першае красавіка ў пункце кантролю «Харобічы» Чарнігаўскай вобласці пры кантролі ва Украіну транзітнага цягніка «Менск - Мінеральныя Воды», памежнікі звярнулі ўвагу на падазронага мужчыну. Пры праверцы дакументаў ён паводзіў сябе нервова, паведамляюць у Дзяржпамежслужбе Чарнігаўскай вобласці.

Мытна-назіральная група з дапамогай службовага сабакі Дэлі абшукала асабістыя рэчы 34-гадовага грамадзяніна Расеі.

У выніку агляду знайшлі 39 дзевяцімілімятровых патрона РА «Тэхкрым» з гумовымі кулямі, піша segodnya.ua.

«У гэтую ноч Чарнігаўскія памежнікі выявілі ў пасажыра цягніка патроны. Ва Украіну яго не пусцілі. Назад ён адправіўся ўжо без патронаў», - паведаміў начальнік прэс-службы мясцовага памежатрада Аляксандр Дудко.

Канфіскаваныя патроны ацэненыя ў 300 грыўняў, а грамадзяніну Расеі забаранілі ўязджаць ва Украіну на працягу трох гадоў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках