3 траўня 2024, Пятніца, 23:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Расеі звінавацілі ў распаўсюдзе «качкі»

9
МЗС Расеі звінавацілі ў распаўсюдзе «качкі»

Міністэрства замежных спраў Украіны выкрыла расейскае замежнапалітычнае міністэрства ў распаўсюдзе хлуслівай інфармацыі.

МЗС Украіны з'едліва раскрытыкавала нядаўняе паведамленне Дэпартамэнта інфармацыі і друку МЗС РФ, якое датычыцца наймання замежных ахоўных фірмаў да забеспячэння парадку на Украіне. Паводле версіі Кіева, гэтую «качку» прыдумаў нейкі блогер яшчэ месяц таму, пасля чаго інфармацыя была аспрэчаная адной з міжнародных ахоўных кампаній. Аднак адзначым, што пра тое ж паведамляла і агенцтва ІТАР-ТАСС са спасылкай на неназваныя крыніцы ў Службе бяспекі Украіны.

«МЗС Расеі стаў карыстацца крыніцамі, якімі грэбуюць нават сярэдняга ўзроўню газэты. Гэтую, з дазволу сказаць, «навіну» яшчэ 2 сакавіка, не падаўшы ніякіх довадаў, укінуў у інфармацыйную прастору адзін блогер», - сцвярджаецца ў заяве на сайце МЗС Украіны.

«Калегі, вы вагаліся цэлы месяц?» - задалі ў міністэрстве пытанне расейскім дыпламатам.

Гаворка ідзе аб замежных службах аховы, якіх нібыта меліся наняць украінскія ўлады. Вось як падалі ў МЗС РФ гэтую інфармацыю, апублікаваўшы паведамленне 31 сакавіка: «У СМІ з'явілася інфармацыя аб планах наймання цяперашняй украінскай уладай супрацоўнікаў замежных прыватных вайсковых кампаній для «забеспячэння правапарадку» - іншымі словамі, захаванасці кіеўскага рэжыму і здушэння грамадзянскага пратэсту і незадаволенасці».

Пад падазрэнне трапіла кампанія Greystone Limited, якая ўваходзіць у карпарацыю Academi, якую ў расейскім міністэрстве прынялі за «афіляваную структуру прыватнага войска Blackwater». «МЗС Расеі чамусьці не спыніла тое, што згаданая ў яго камэнтары кампанія Academi яшчэ 17 сакавіка ў сваім прэс-рэлізе зняпраўдзіла гэтую «сэнсацыю», - кажуць украінскія дыпламаты.

Сапраўды, Academi апублікавала на сваім сайце нататку, у якой гаворыцца: «Некаторыя безадказныя блогеры ды інтэрнэт-рэпарцёры надоечы апублікавалі чуткі пра тое, што супрацоўнікі кампаніі, якія дзейнічаюць пад назвай Blackwater, прысутнічаюць на Украіне. Гэта не так, і Academi не мае ніякага дачынення да ўсялякай структуры з імем Blackwater».

«Сапраўды, для дасягнення мэт ўсе сродкі добрыя, нават калі крыніца - АБС («адзін блогер сказаў»)», - іранізуюць у МЗС Украіны. «Вось толькі як жа трэба недаацэньваць уласны народ, каб разлічваць, што расейцы будуць далей верыць гэткай хлусні», - высноўваюць украінскія дыпламаты.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках