4 траўня 2024, Субота, 2:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

CBS: У супермаркеце Бостана з яйка вылупілася кураня

7

Пакупніца выявіла кураня, якое вылупілася з яйка проста ў краме.

Жыхарка Бостана зрабіла дзіўнае адкрыццё ў мясцовай прадуктовай краме. Занэта Х'юм сцвярджае, што знайшла толькі што вылупленае кураня ў пакінутай кімсьці прадуктовым вазку каля аддзела дэлікатэсаў супермаркета Stop&Shop, паведамляе CBS.

Яна кажа, што яна і яе сябар нават сфатаграфавалі кураня на свае мабільныя тэлефоны.

«Мы пачулі дзіўны піск з вазка і калі падышлі бліжэй, то ўбачылі нованароджанае кураня, што скакала па скрынцы з яйкамі», - распавяла Занэта Х'юм.

Вакол адразу ж сабралася шмат цікаўных, якія хацелі сфатаграфаваць гэты цуд. Адзін з пакупнікоў, паказваючы на кураня, сказаў, што гэта адна з прычын, чаму ён не есць яйкі. Іншая пакупніца сказала, што кураня вядома вельмі міленькае, але колькі ж дзён гэтыя яйкі ляжалі ў краме, калі з іх пачалі вылуплівацца кураняты.

Занэта сцвярджае, што адразу ж выклікала мэнэджэраў, аднак яны не змаглі патлумачыць тое, што здарылася. «Я нічога не ведаю, гэта вельмі дзіўна, з гэтых яек не павінны вылуплівацца кураняты», - паўтараў адзін з іх.

Як у супермаркет патрапіла аплодненае яйка дагэтуль невядома і служба кантролю (ISD) ужо прыступіла да расследавання інцыдэнту. Гэты супермаркет ужо правяраўся ў пачатку года і тады службы кантролю выявілі больш за 10 сур'ёзных парушэнняў.

Пра тое, што жыхарка Бостана стала ахвярай розыгрышу, CBS не паведаміла. Пра гэта распавялі аўтары жарту, зняўшы ролік пра тое, як рыхтавалі яго.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках