4 траўня 2024, Субота, 1:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гары Каспараў: Пуціна нельга задобрыць - на яго можна толькі ціснуць

13
Гары Каспараў: Пуціна нельга задобрыць - на яго можна толькі ціснуць

Расея заўсёды будзе захопліваць усё, што зможа падгрэбці пад сябе без вялікага супраціву.

У мінулую пятніцу Уладзімір Пуцін і Барак Абама пагаварылі па тэлефоне пра Украіну. У прэс рэлізах Белага дома і Крамля пра гэтую размову няма слова "Крым", падкрэслівае Гары Каспараў у сваім артыкуле для Time (пераклад - Inopressa.ru). Такое ўражанне, што пытанне аб Крыме больш не ставіцца і Абама дазваляе Пуціну змяніць тэму перамоваў - пераключыцца на пытанне, ці ўварвецца Расея на іншыя ўкраінскія тэрыторыі.

Месяц таму многія заходнія экспэрты раілі прапанаваць Пуціну "адступленне без страты твару" з Крыму. Каспараў пярэчыць: "Пуцін наогул не быў зацікаўлены ў адступленні, а цяпер, падобна, сам прымяняе гэтую тактыку супраць Абамы і Захаду, прапаноўваючы ім "адступленне без страты аблічча". ЗША і Еўропа заявяць аб сваім поспеху, калі Пуцін не працягне ўварванне, а Масква без бою захавае за сабой Крым.

"Перамовы, дзе ў якасці закладу прапануецца тэрыторыя іншай дзяржавы, маюць доўгую традыцыю. Самы відавочны прыклад - калі ў 1938 Гітлер міласэрна паабяцаў не захопліваць усю Чэхаславакію ўзамен на атрыманне Судэцкай вобласці без скаргаў з боку Вялікабрытаніі і Францыі", - піша аўтар. Каспараў прыкмячае яшчэ адзін водгалас 1938-га: "Кіраўнікі міністэрстваў замежных спраў ЗША і Расеі сустрэліся, каб абмеркаваць лёс Украіны".

Трэба працягваць ціск на Пуціна, упэўнены Каспараў. Інакш, зусім як у Чэхаславакіі ў 1938 годзе, украінскі ўрад будзе зведзены да ролі "пацыента пад мясцовай анестэзіяй, які бездапаможна назірае, як хірургі адразаюць кавалкі".

"Тыя ж персанажы - Пуцін і Абама - нядаўна згулялі галоўныя ролі ў падобным фарсе аб "выратаванні аблічча", - піша аўтар, маючы на ўвазе сітуацыю з неадбыўшымся ударам па Сірыі ў мінулым годзе.

"Магчыма, ёсць яшчэ больш простая сувязь паміж Украінай і Сірыяй. Званок Пуціна застаў Абаму ў Саудаўскай Арабіі, дзе прэзідэнт ЗША, верагодна, дамаўляўся аб ўзбраенні сірыйскіх паўстанцаў. Паколькі падзеі разгортваюцца супраць Асада, не выключана, што Пуцін вырашыў "абнавіць" свой "сірыйскі выйгрыш" узамен на здабыты Крым. Пуцін атрымае жаданае наўзамен на тое, што, хутчэй за ўсё, і так страціў бы, а Абама зможа абвясціць аб поспеху, проста ідучы на повадзе ў Пуціна", - гаворыцца ў артыкуле.

Каспараў упэўнены: Пуцін заўсёды будзе захопліваць усё, што зможа падгрэбці пад сябе без вялікага супраціву, і не перастане дэстабілізаваць палітычную і эканамічную абстаноўку на Украіне. План, цалкам магчыма, атрымаецца, калі Захад не прыйдзе на выручку Украіне.

Каспараў раіць заявіць Пуціну: "як толькі ён зноў пяройдзе ўкраінскую мяжу", будуць неадкладна замарожаныя ўсе актывы Расеі і расейцаў на Захадзе. Аўтар таксама раіць рабіць больш жорсткімі санкцыі ў дачыненні да "пуцінскіх алігархаў і іх сваякоў за мяжой". Тады Пуціну давядзецца выбіраць паміж адмовай ад Крыму і сваркай з тымі, на каго абапіраецца яго ўлада ў Расеі. "Ён абярэ першае, і гэта здарыцца тым хутчэй, чым хутчэй Захад зразумее, што Пуціна нельга задобрыць - на яго можна толькі ціснуць", - гаворыцца ў артыкуле.

Альтэрнатыва сумная: калі Пуціну дазволяць утрымаць Крым, яго ўлада ў Расеі адужэе, а ў рэгіёне ён застанецца пагрозай. "Няхай Абама публічна заявіць, што пра суверэнную тэрыторыю Украіны, у тым ліку Крым, перамоў быць не можа", - раіць Каспараў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках