4 траўня 2024, Субота, 8:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія вайскоўцы штурмуюць межы Украіны

41
Расейскія вайскоўцы штурмуюць межы Украіны

Ва Украіну бескантрольна прыбываюць расейскія вайскоўцы ў цывільным.

Паводле інфармацыі Крымскага аддзялення Грамадзянскага руху "Спільна Справа", у апошні тыдзень з Сімферопаля на мацерыковую Украіну масава адпраўляюць расейскіх вайскоўцаў у цывільным. Пра гэта УНП паведамілі ў прэс-службе Грамадзянскага руху "Спільна Справа".

"Звяртаем увагу СБУ, памежнай і мытнай службаў на гэты факт, патрабуем неадкладна пачаць сапраўдны пільны дагляд усіх асоб, якія прыбываюць з Крыму, у першую чаргу, непасрэдна на мяжы з АР Крым.

Няма сумненняў, што расейскія вайскоўцы могуць назапашвацца ў асобных рэгіёнах для фізічнай падтрымкі прарасейскай "пятай калоны" і выканання дыверсійна-разведвальных задач, каб стварыць гучныя правакацыі на Усходзе і Поўдні Украіны з мэтай канчаткова дэстабілізаваць агульную напружаную сітуацыю, выклікаць грамадзянскія сутыкненні, даць фармальную нагоду РФ для чарговых мілітарысцкіх дзеянняў ужо на мацерыковай частцы Украіны", - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках