18 траўня 2024, Субота, 18:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чатырохстароннія перамовы аб Украіне пройдуць 17 красавіка

6
Чатырохстароннія перамовы аб Украіне пройдуць 17 красавіка

Сустрэча прадстаўнікоў Еўразвязу, ЗША, Украіны і Расеі адбудзецца ў Жэнэве.

Пра гэта паведаміла ў чацвер агенцтва ЭФЭ са спасылкай на афіцыйныя крыніцы ў Швайцарыі, паведамляе Лігабізнэсінформ.

"Мы праводзім дыскусіі, звязаныя з арганізацыяй гэтай сустрэчы", - сказала агенцтву на ўмовах ананімнасці крыніца, блізкая да перамоў.

"Калі ўсе стораны пацвердзяць свой удзел, то сустрэча дакладна пройдзе ў Жэнэве, - сказала крыніца. - Прапанаваная дата - 17 красавіка. Меркаванае месца правядзенне добра знаёмае кіраўнікам дыпламатычных устаноў РФ, ЗША і ЕЗ - гатэль "Інтэркантынэнталь", дзе праходзілі шмат якія знакавыя сустрэчы на сірыйскую ды іранскую тэматыку".

Раней прэс-сакратар Федэральнага дэпартамэнта замежных спраў (МЗС) Швайцарыі Жан-Макр Крэваазье паведаміў, што канфэдэрацыя гатовая прыняць чатырохстароннюю сустрэчу аб Украіне.

Паводле ягоных слоў, калі сустрэча ў фармаце РФ-ЗША-ЕЗ з удзелам Украіны адбудзецца, то "швайцарская старана вітае правядзенне дыскусій у Жэнэве".

Нагадаем, раней кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў заявіў, што Расея возьме ўдзел у сустрэчы "чацвёркі" аб Украіне толькі пры ўмове, калі яна будзе прысвечаная наладжванню кантактаў улад краіны з усімі рэгіёнамі. Кіраўнік МЗС РФ папярэдзіў, што на такой сустрэчы "бессэнсоўна размаўляць аб танным газе для Украіны".

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках