3 траўня 2024, Пятніца, 9:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лаўроў настойвае на ўдзеле сепаратыстаў у перамовах па Украіне

50
Лаўроў настойвае на ўдзеле сепаратыстаў у перамовах па Украіне

У Маскве лічаць, што прарасейскія баевікі таксама павінны быць прадстаўленыя ў міжнародных перамовах.

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў, перадае ІТАР-ТАСС.

Расея гатовая разглядаць шматбаковы фармат па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне з удзелам краін Еўропы, ЗША, РФ і ўкраінскага боку.

"Сапраўды, мы гатовыя разглядаць шматбаковы фармат, у якім прадстаўленыя еўрапейцы, ЗША, Расея, украінскі бок", - сказаў міністр.

Фармат перамоваў з ЗША, ЕЗ і Украінай, як і тэрміны і парадак дня, не вызначаныя, заявіў міністр.

"Мы з Джонам Кэры якую-небудзь канкрэтную дату не абмяркоўвалі, паколькі па нашай дамоўленасці неабходна спачатку зразумець, які будзе фармат", - сказаў ён.

Пры гэтым ён лічыць, што поўдзень і ўсход Украіны павінны быць прадстаўленыя ў міжнародных перамовах.

"У сувязі з гэтым любыя шматбаковыя фарматы, якія ігнаруюць наяўнасць абурэння на поўдні і ўсходзе Украіны, тым, што робіць у адносінах да іх кіеўскае кіраўніцтва, ігнараванне іх не дазволіць працаваць у якім-небудзь фармаце, - сказаў Лаўроў. - Мы за тое, каб поўдзень і ўсход Украіны былі б прадстаўленыя на такіх мерапрыемствах".

Нагадаем, 6 красавіка ў Луганску, Харкаве і Данецку агрэсіўныя малойчыкі з прарасейскімі лозунгамі здзейснілі спробы захапіць органы дзяржаўнай улады.

У прыватнасці, 6-7 красавіка ў Харкаве сепаратысты захапілі АГА, разграмілі тэлекампанію АТН, жорстка збівалі ўдзельнікаў мітынгу за адзінства Украіны. Паколькі мясцовая міліцыя практычна не перашкаджала гэтым бясчынствам, 7 красавіка ў Данецкую, Луганскую і Харкаўскую вобласці прыбылі спецпадраздзяленні міліцыі з іншых рэгіёнаў Украіны. Сёння ноччу спецпадраздзяленне "Ягуар" без стрэлаў і ахвяраў вызваліла Харкаўскую абласную дзяржаўную адміністрацыю ад сепаратыстаў. Затрыманыя 70 парушальнікаў, якія адпраўленыя ў кіеўскія і палтаўскія СІЗА.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках