1 траўня 2024, Серада, 16:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крамлёўскі прапагандыст: Надакучылі крыкі шызафрэнікаў «Расея, дапамажы»

57
Крамлёўскі прапагандыст: Надакучылі крыкі шызафрэнікаў «Расея, дапамажы»

Журналіст Уладзімір Салаўёў раскрытыкаваў сепаратыстаў ва Украіне.

Крамлёўскі прапагандыст лічыць, што дзеянні людзей, якія захопліваюць будынкі і абвяшчаюць ад імя народу нейкія «рэспублікі» процізаконныя і недапушчальныя.

Пра гэта ён сказаў у эфіры радыёстанцыі Вести ФМ.

«Надакучылі крыкі такія гарачыя: «Расея, дапамажы». Гэта значыць, 23 гады Расея не патрэбная была, а цяпер - дапамажы, 23 года ўсе, каму ні лянота, выціралі ногі аб Расею, у тым ліку грамадзяне Украіны, якія не ўспаміналі пра тое, што яны рускія і не прасілі дапамагчы, а цяпер раптам «Расея, дапамажы». Прытым, добра, я разумею, калі гэта адбываецца ў Крыме, дзе пераважная большасць грамадзян арганізаваліся самі, правялі ўсе неабходныя дэмакратычныя працэдуры, рэферэндум, прагаласавалі. Мясцовая ўлада, нагадаю, прызначыла рэферэндум. Гэта значыць, мы гаворым пра волевыяўленне мільёнаў з лішнім людзей. Тут - 5 тысяч чалавек, 10 тысяч чалавек у мільённым рэгіёне. Кажуць: Усё! Расея, дапамагай». А чаму? А таму што мы захапілі будынак. Афігець», - адзначае расейскі журналіст.

Сепаратыстаў Уладзімір Салаўёў параўнаў з шызафрэнікамі.

«Гэта ўзровень шызафрэніі. Разумееце? А мы аб'явім сябе цяпер Данецкай рэспублікай. Мы - гэта хто? Дэмакратычныя працэдуры альбо ёсць, альбо няма. Ці ёсць у людзей права змагацца за сваю свабоду? Ёсць. Але, калі ты, не пачынаючы змагацца за сваю свабоду, толькі ўварваўся ў будынак і тут жа крычыш замежнай дзяржаве "Дапамажы!", гэта выглядае дзіўна», - рэзюмуе ён.

Уладзімір Салаўёў вядомы сваімі абразамі на адрас удзельнікаў Майдана і жорсткай антыўкраінскай пазіцыяй.

Нагадаем, 6 красавіка ў Луганску, Харкаве і Данецку агрэсіўныя малойчыкі з прарасейскімі лозунгамі здзейснілі спробы захапіць органы дзяржаўнай улады.

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках