1 траўня 2024, Серада, 16:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У бацькоў вучняў у Брэсце патрабуюць грошы на падарункі настаўнікам

26

Бацькам вучняў школы №7 прыйдзецца раскашэліцца з нагоды юбілею навучальнай установы.

Пра гэта сведчыць дакумент, апублікаваны блогерам belleaks.

«Сярэдняя школа №7 Брэста - адна з найстарэйшых у горадзе. У 2014 годзе школа будзе адзначаць свой 70-гадовы юбілей. У нашым распараджэнні апынуўся дакумент, згодна з якім для настаўнікаў і іншага персаналу гэтай школы, уключаючы загадчыцу, збіралі грошы на падарункі. Кошт такіх падарункаў, вядома, залежаў ад статусу і катэгорыі педагога», - піша ён.

Сума, якую планавалася сабраць з бацькоў, мяркуючы па дакуменце, вар'іравалася ад 100 тысяч рублёў для настаўнікаў музыкі і псіхалогіі да паўтары мільёнаў для выкладчыкаў гісторыі і матэматыкі.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках