1 траўня 2024, Серада, 20:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Цягнібок: 2004 год, калі бандыты засталіся беспакаранымі, не паўторыцца

2
Алег Цягнібок: 2004 год, калі бандыты засталіся беспакаранымі, не паўторыцца

«Свабода» патрабуе расследваць дачыненне камуністаў і «рэгіяналаў» да сепаратыстаў.

Не можа быць ніякіх амністый або індульгенцый для сепаратыстаў і памагатых экс-прэзідэнта Віктара Януковіча. Пра гэта 10 красавіка заявіў лідар ВА «Свабода», кандыдат на пасаду прэзідэнта Украіны Алег Цягнібок падчас паездкі ў Вінніцкую вобласць. Пра гэта паведамляе прэс-служба ВА «Свабода»

Падчас сустрэчы ў горадзе Калінаўка Алег Цягнібок адзначыў, што КПУ і ПР - гэта антыдзяржаўныя сілы, якія падыгрываюць Крамлю і сепаратыстам, стымулюючы расейскую агрэсію. Прэс-служба партыі адзначае, што 9 красавіка «рэгіяналы» і камуністы «навыперадкі спрабавалі апраўдаць дзеянні сепаратыстаў». У прыватнасці, падчас разгляду ў парламенце праекта закона аб амністыі «рэгіяналы» прапаноўвалі прыняць такі варыянт дакумента, які б вызваліў ад адказнасці сепаратыстаў.

«Мы не дазволім паўтарыць 2004 год, калі яны зусім не былм пакараныя, - заявіў лідар ВА«Свабода» - Заканамерна, што далей трэба прымаць закон аб люстрацыі, які ачысціць ўладу, у прыватнасці, і ад тых, хто сваімі ўчынкамі спрыяе сепаратысцкім дзеянням на тэрыторыі суверэннай дзяржавы. Асобы, нягледзячы на тое, яны народныя дэпутаты, або алігархі, якія пасягаюць на тэрытарыяльную цэласнасць, павінны быць прыцягнутыя да адказнасці».

10 красавіка старшыня Вярхоўнай Рады Украіны, в.а. Прэзідэнта Аляксандр Турчынаў заявіў, што гарантуе адсутнасць крымінальных пераследаў пратэстоўцаў паўднёва-усходу Украіны ў выпадку добраахвотнага складання зброі і вызвалення захопленых адмінбудынкаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках