1 траўня 2024, Серада, 19:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Чангары затрымалі п'янага расейскага вайскоўца са зброяй

7
На Чангары затрымалі п'янага расейскага вайскоўца са зброяй

Мужчыну перадалі ў міліцыю.

На кантрольным пасту «Чангар» у Херсонскай вобласці групай рэагавання Дзяржпамежслужбы і супрацоўнікамі СБУ быў затрыманы ўзброены мужчына, апрануты ў расейскую ваенную форму, паведамілі pressorg24.com у аддзеле сувязяў са СМІ Дзяржпамежслужбы Украіны.

Невядомага каўказскай знешнасці затрымалі каля кантрольнага паста. Ён знаходзіўся ў стане моцнага алкагольнага ап'янення і паводзіў сябе неадэкватна. Пры сабе мужчына меў «АКС» і быў у разгрузачнай камізэльцы. Акрамя таго пры аглядзе ў яго знайшлі 4 запоўненых магазіна, 2 пачкі патронаў, сігнальную міну і штык-нож.

На месцы затрымання таксама знайшлі патрон. Аб узброеным вайскоўцы праінфармавалі ўсе зацікаўленыя кампетэнтныя органы. Цяпер яго накіравалі ў райаддзел міліцыі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках