1 траўня 2024, Серада, 20:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскі жывадзёр расстрэльвае жывёл з пнеўматыкі

29

У сталічныя ветлячэбніцы сталі трапляць каты і сабакі з раненнямі ад пнеўматычнай зброі.

Пра гэта паведамілі сайту charter97.org менскія зоаабаронцы.

5 сакавіка 2014 года на тэрыторыі Савецкага раёна горада Менска быў знойдзены паранены кот. Шляхам хірургічнага ўмяшання з цела жывёлы была вынятая куля, выпушчаная з пнеўматычнай вінтоўкі тыпу ІЖ. Яна прайшла пад хрыбетнікам, зачапіла пазваночны слуп, што выклікала параліч.

Па факце стральбы з пнеўматычнай зброі ў хатнюю жывёлу 10 красавіка ў раённае ўпраўленне ўнутраных спраў Савецкага раёна Менска была занесеная заява. Заяўнікі лічаць, што дзеянні неўстаноўленай асобы з'яўляюцца небяспечным для навакольных хуліганствам, у якім відавочна бачацца прыкметы правапарушэння, прадугледжанага артыкулам 15.45 «Жорсткае абыходжанне з жывёламі» Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь. Міліцыю просяць правесці праверку выкладзенага ў заяве факту, выявіць асобу правапарушальніка і прыцягнуць яго да адказнасці.

Па словах менскага ветэрынара Рыгора Чэгадаева, да яго ў клініку па меншай меры раз на два тыдні прыносяць параненую з пнеўматычнай зброі жывёлу.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках