1 траўня 2024, Серада, 19:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прызнанне «данецкага» сепаратыста: Я з Тулы прыехаў дапамагаць брацкаму народу

15
Прызнанне «данецкага» сепаратыста: Я з Тулы прыехаў дапамагаць брацкаму народу

Сепаратыстамі ў Данецку кіруе расеец.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» паведаміў журналіст Айдэр Муждабаеў.

«Патэлефанаваў Аляксандр Мельман, тэлерадыёаглядальнік «МК». Раніцай ён чуў у эфіры Русской службы новостей прамое ўключэнне з Данецкай АГА. Карэспандэнтка задае пытанне камандзіру атрада, які захапіў будынак. Пытаецца, ці ўкраінец ён. Той наўпрост адказвае: не, я з Тулы прыехаў, дапамагаць брацкаму народу. Цікава, ці будзе гэта на сайце РСН. Нешта мне падказвае, што неабавязкова», - напісаў ён.

Нагадаем, пачынаючы з нядзелі, у трох усходніх рэгіёнах Украіны - Данецкай, Луганскай і Харкаўскай абласцях - працягваюцца правакацыі, арганізатарамі якіх выступілі «турысты», якія прыехалі з Расеі, мясцовыя крымінальныя элементы і прыхільнікі Віктара Януковіча, які ўцёк з краіны.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках