1 траўня 2024, Серада, 16:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хабенскі ледзь не загінуў падчас здымак камедыі

11
Хабенскі ледзь не загінуў падчас здымак камедыі

42-гадовы акцёр Канстанцін Хабенскі ледзь не загінуў падчас здымак новай расейскай камедыі "Авантурысты".

Як піша Heat.ru, Хабенскі ў карціне іграе прафесійнага дайвера.

Па задумцы рэжысёра, акцёру было неабходна апусціцца пад ваду, вычакаць 15 секунд, а затым усплыць.

Аднак на паверхні акцёр не з'явіўся нават праз хвіліну.

"Так атрымалася, што калі я сабраўся націснуць кнопку для ўсплывання на сваёй камізэльцы, высветлілася, што балон пусты, яго проста забыліся напоўніць паветрам. Гэта значыць усплыць я не мог, - распавёў акцёр .

"Некалькі секунд - шок. Дзякуй богу, што ў пачатку здымак мы праходзілі інструктаж. Атрымалася неяк супакоіцца і прыйсці ў сябе.

Калі апускаешся, акрамя ўсяго абсталявання ёсць яшчэ спецыяльныя грузы, якія падтрымліваюць цябе на глыбіні. І тут я ўспомніў, што трэба адшпіліць гэтыя грузы, і тады сяк-так ёсць шанец усплыць", - адзначыў ён.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках