1 траўня 2024, Серада, 22:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лаўроў: Амбасадарам ЗША і ЕЗ даручана замарозіць стасункі з Расеяй

19
Лаўроў: Амбасадарам ЗША і ЕЗ даручана замарозіць стасункі з Расеяй

Міністр замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў распавёў, што амерыканскім і еўрапейскім амбасадарам дадзеныя даручэнні дамагацца ад розных краін замарожвання стасункаў з Расеяй.

Заява кіраўніка МЗС прагучала ў эфіры праграмы "Воскресный вечер с Владимиром Соловьевым", паведамляе РІА "Новости".

"Мы ведаем, што па ўсім свеце разасланыя ганцы, дадзеныя даручэнні амерыканскім і еўрапейскім амбасадарам дамагацца ад розных краін замарожвання нармальных паўсядзённых кантактаў з нашымі прадстаўнікамі", - сказаў Лаўроў. Міністр таксама адзначыў, што "ў Маскве паслы Еўрапейскага звяза, мяркуючы па ўсім, таксама дамовіліся, што ім трэба паменш мець зносіны з намі".

"Трэба разумець, што міжнародныя стасункі заснаваныя на ўзаемнасці. Як гукнеш, так і адгукнецца", - адзначыў Лаўроў.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках