1 траўня 2024, Серада, 23:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін: Сітуацыя з нявыплатай доўгу Украінай недапушчальная

18
Пуцін: Сітуацыя з нявыплатай доўгу Украінай недапушчальная

Прэзідэнт Расеі патрабуе ад Кіева выплаты доўгу за газ.

Сітуацыя з нявыплатай Украінай доўгу за газ абсалютна недапушчальная. Такую заяву зрабіў Уладзімір Пуцін на пасяджэнні Савета бяспекі, перадае ІТАР-ТАСС.

"Піражкамі на Майдане не абыйдзешся, гэтага недастаткова, каб утрымаць украінскую эканоміку ад поўнага хаосу", - заявіў Пуцін.

Ён растлумачыў, што драматызм сітуацыі заключаецца ў тым, што ў першым квартале гэтага года дзейнічалі самыя нізкія кошты і па гэтых коштах украінскія партнёры перасталі плаціць.

"Гэта абсалютна недапушчальная сітуацыя", - падкрэсліў прэзідэнт.

Паводле яго слоў, у адпаведнасці з раней дасягнутымі дамоўленасцямі Газпрам зняў усе зніжкі.

"У чым заключаецца праблема на бліжэйшы час? Яна заключаецца ў тым, што Расея не можа несці ў аднабаковым парадку нагрузку", - сказаў Пуцін.

"Менавіта таму мы звярнуліся і да нашых еўрапейскіх партнёраў і сяброў, з тым, каб усім разам як мага хутчэй правесці сустрэчу і вызначыць шляхі дапамогі і падтрымкі ўкраінскай эканоміцы", - дадаў прэзідэнт Расеі.

Нагадаем, у пачатку красавіка кіраўнік Газпрама Аляксей Мілер заявіў, што кошт на газ для Украіны з бягучага месяца складае $485,5 за 1 тыс. куб. м.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках