1 траўня 2024, Серада, 22:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мустафа Джамілеў: Канстытуцыя, паводле якой Крым - частка Расеі, непрымальная

3
Мустафа Джамілеў: Канстытуцыя, паводле якой Крым - частка Расеі, непрымальная

Народны дэпутат Украіны мяркуе, што дыскутаваць з нагоды Канстытуцыі, згодна з якой Крым з'яўляецца часткай Расеі, няма сэнсу.

«Для нас непрымальная ніякая Канстытуцыя, дзе гаворыцца, што Крым з'яўляецца складовай часткай Расеі», - сказаў Мустафа Джамілеў. «Калі прыбраць такі пункт, то далей можна размаўляць», - дадаў ён.

Пры гэтым ён звярнуў увагу на «манеўры» сепаратыстаў, якія раней прынялі пастанову аб гарантыях аднаўлення правоў крымска-татарскага народу, паводле якіх, у прыватнасці, крымскія татары павінны атрымаць 20-адсоткавую квоту ў парламенце і ў органах выканаўчай улады, гарантаванае прадстаўніцтва ў мясцовых радах, аднак неўзабаве прынялі Канстытуцыю, дзе пра гэта «ні слова», паведамляе «Радыё Свабода».

Нагадаем, 11 красавіка на пазачарговым пленарным пасяджэнні самаабвешчанай Дзяржаўнай Рады непрызнанай Рэспублікі Крым была прынятая «Канстытуцыя Рэспублікі Крым».

Напярэдадні Мэджліс запатрабаваў замацаваць у «Канстытуцыі» статус крымска-татарскага народа як карэннага народа Крыма, гарантыі «эфектыўнага ўдзелу крымскіх татараў у грамадска-палітычным жыцці рэспублікі» і афіцыйнае прызнанне Курултая і фармаваных ім органаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках