1 траўня 2024, Серада, 23:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Nirvana і Kiss уключаныя ў Залу славы рок-н-ролу

9
Nirvana і Kiss уключаныя ў Залу славы рок-н-ролу

Былыя калегі гурта Nirvana ўпершыню за 20 гадоў пасля смерці Курта Кабэйна выступілі разам на адной сцэне.

Амерыканскія рок-гурты Nirvana, Kiss, а таксама брытанскі музычны выканаўца Пітэр Гэбрыэл уключаныя ў Залу славы рок-н-ролу ў ЗША, паведамляе "Корреспондент".

Музычны калектыў знакамітага амерыканскага рок-спевака Бруса Спрынгсціна E Street Band быў уключаны ў асобную прэстыжную намінацыю За музычнае майстэрства.

Паводле звестак часопіса Time, на цырымоніі абвяшчэння ў цэнтры Barclays у Нью-Ёрку артыстаў былыя удзельнікі Nirvana Дэйв Грол і Крыс Наваселіч упершыню за 20 гадоў пасля смерці лідэра гурта Курта Кабэйна выступілі разам на адной сцэне.

Яны зайгралі чатыры песні, у якасці салістак выступілі спявачкі Джоан Джэт, Лорд, Кім Гордан і Эні Кларк.

Як піша брытанская газета Daily Mail, цырымонію наведала ўдава Кабэйна Кортні Лаў, але без дачкі Фрэнсіс Бін Кабэйн, бацькоўскіх правоў да якой Лаў пазбавілі ў 2009 годзе.

Удзельнікі гурта Kiss адмовіліся ад выступу праз рознагалосі з арганізатарамі. Лінда Ронстадт таксама не стала выступаць, а Эндру Луг Олдэм не прыехаў на імпрэзу.

"Мяне там не будзе, і я растлумачу чаму: гэта тэлевізійнае шоу. 20 гадоў таму гэта было неверагодным падзеяй <...>, а потым стала бізнэсам", - цытуе Олдэма BBC.

Зала славы рок-н-ролу - музей і арганізацыя, прысвечаная ўплывовым людзям эпохі рок музыкі. Камітэт арганізацыі штогод выбірае найлепшых, на ягоную думку, артыстаў, кампазітараў, музычных выканаўцаў і людзей, якія ўнеслі вялікі ўклад у музыку.

Затым намінанты выбіраюцца шляхам галасавання экспэртнай супольнасці свету музыкі, куды ўваходзяць блізу адной тысячы чалавек.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках