1 траўня 2024, Серада, 20:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхалок звярнуўся да чытачоў charter97.org: «Справа - за вамі!»

14

Лідар «Ляпіса Трубяцкога» распавёў аб планах гурта.

Зварот да чытачоў сайта charter97.org ён зрабіў перад сваім выступам на канцэрце «Салідарныя з Беларуссю», які прайшоў у Варшаве ўвечары 11 красавіка.

«Яшчэ раз паўтару словы, сказаныя раней. Так, сапраўды, гурт «Ляпіс Трубяцкі» напісаў вельмі шмат баявых песень, пад якія трэніруюцца сапраўдныя баявыя калоны і выходзяць біцца з ворагам. Тут з Дон Кіхотаў паэтычных фармуюцца Дон Кіхоты натуральныя, фізіялагічныя. Шмат песень было напісана для барацьбы і для перамогі. Цяпер, хлопцы, справа - за вамі. А мы будзем пісаць песні для будаўніцтва мірнага шчаслівага жыцця ўжо пасля перамогі», - сказаў Сяргей Міхалок.

Гурт «Ляпіс Трубяцкі» перад выступам на канцэрце сустрэўся з лідарам грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэем Саннікавым і галоўнай рэдактаркай сайта charter97.org Наталляй Радзінай.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках