5 траўня 2024, Нядзеля, 10:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сепаратысты на Данбасе захапілі райаддзел міліцыі

8
Сепаратысты на Данбасе захапілі райаддзел міліцыі

Ноччу сепаратысты ўзялі штурмам будынак пракуратуры Данецкай вобласці, які да раніцы ўжо быў вызвалены, а таксама захапілі райаддзел міліцыі ў Славянску.

Як адзначаюць самі ўдзельнікі захопу пракуратуры ў групе «Антымайдан Данецк» у сацсетках «У кантакце», «народ з пракуратуры ўжо сыходзіць на АДА, мянты іх не кранулі, проста выгналі з пракуратуры».

На іх думку, група асоб штурмавала пракуратуру з ўласнай ініцыятывы.

«Пракуратуру некаторыя хлопцы ўзялі, каб, напэўна, справы свае спаліць, або пераследавалі асабістыя мэты», – адзначаецца ў паведамленні.

Як паведаміў у сваім Facebook журналіст, рэдактар «Новостей Донбасса» Аляксей Мацука, цяпер пракуратура працуе ў штатным рэжыме.

«Уначы сепаратысты спрабавалі захапіць будынак пракуратуры Данецкай вобласці, аднак праваахоўныя органы здолелі прадухіліць захоп. Разам з тым, сепаратысты паспелі пашкодзіць частку маёмасці ўнутры будынка, таксама зафіксаваныя факты марадзёрства», – адзначыў Мацука.

Разам з тым паводле дадзеных кіраўніка МУС Арсена Авакава, у Славянску ўзброеныя людзі ў камуфляжы захапілі райаддзел міліцыі.

«Тут рэакцыя будзе вельмі жорсткай. Як і розніца паміж пратэстантам і тэрарыстам», – адзначыў Авакаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках